Грамадства

На два дні адменяць некаторыя цягнікі праз рамонт чыгуначнага моста

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі папярэдзіла пасажыраў пра часовыя змены ў графіку руху цягнікоў. Прычына ў планавым рамонце чыгуначнага моста на перагоне «Магілёў — Жлобін» з 8:20 25 лютага да 23:50 26 лютага.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У сувязі з гэтым адмяняюцца цягнікі №6560 «Жлобін — Рагачоў» (адпраўленне са Жлобіна ў 21:25) і №6558 «Жлобін — Магілёў» (адпраўленне са Жлобіна ў 17:25).

26 лютага таксама адмяняюцца цягнікі міжрэгіянальнага спалучэння №615/616 «Магілёў — Гомель» і №613/614 «Гомель — Магілёў».

Замест Жлобіна будзе арганізавана адпраўленне з Рагачова да Магілёва і назад. 26‑га цягнікі «Магілёў — Жлобін» і «Жлобін — Магілёў» прызначаюцца з прыбыццём і адпраўленнем у Быхаве.

Рамонт закране ў гэтыя дні і міжнародныя цягнікі:

  • замест цягніка №55/56 «Гомель — Масква» прызначаецца цягнік «Магілёў — Масква» (адпраўленне з Магілёва ў 21:54);
  • цягнік №83/84 «Санкт-Пецярбург — Гомель» будзе рухацца да станцыі Магілёў, далей па маршруце «Магілёў — Асіповічы — Жлобін — Гомель» (прыбыццё ў Гомель у 11:18);
  • цягнік №83/84 «Гомель — Санкт-Пецярбург» (адпраўленне з Гомеля ў 15:18) пройдзе па ўчастку «Жлобін — Асіповічы — Магілёў», далей па раскладзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць