Грамадства2424

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў

Яна лічыць, што для таго, каб прадстаўляць інтарэсы беларусаў, неабавязкова быць дэлегаткай Каардынацыйнай рады.

Марыя Калеснікава. Фота: Kay Nietfeld picture alliance via Getty Images

Марыя Калеснікава не плануе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. Пра гэта яна расказала ў эфіры Deutsche Welle, адказваючы на пытанні гледачоў.

Калі ж глядач заявіў, што ў такім выпадку ў яе няма права прадстаўляць інтарэсы беларусаў, Калеснікава парыравала: «Я паважаю гэтае меркаванне, але ніхто не будзе мне казаць, што і як рабіць. Я сама вырашаю, як дзейнічаю і камунікую з людзьмі. Я называю сябе палітычнай актывісткай».

Выбары ў Каардынацыйную раду 4 склікання запланаваныя на май 2026 года. На гэты момант у ёй фактычна не прадстаўленыя бабарыканцы — прыхільнікі Віктара Бабарыкі.

Пры папярэднім галасаванні ў адзін з выбарчых спісаў уваходзіў Іван Краўцоў, аднак яго пазіцыя аказалася занадта нізкая, каб трапіць у КР як дэлегат.

Аднак яго абралі як сакратара — Краўцоў займае гэту пасаду ўжо некалькі скліканняў запар. Ён арганізоўвае арганізацыйна-тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне дзейнасці Каардынацыйнай рады.

Каментары24

  • рандомны выбаршчык
    20.02.2026
    Вось каб адразу прызначыў хто - гэта іншая справа. А так, зашмат марокі з гэтымі выбарамі: праграму прадстаў, агітуй, у дэбатах на Еўрарадыё ўдзельнічай (а там жа пытанні нязручныя зададуць!)... Калі пойдзе на выбары "Моладзевы блок", зноў трэба будзе за іх галасаваць. Бо з такім узроўнем палітычнай свядомасці, як у некаторых "лідараў", хай моладзь лепей актыўнічае, набівае гузы, набірае балы, рухае свой парадак дня, асвойвае гранты на прызнаны ПАСЕ прадстаўнічы орган у рэшце рэшт. Мо з іх вырасце новая генерацыя менавіта палітыкаў для Беларусі, а не палітычных актывістаў з даволі пасіўнай пазіцыяй.
  • Žvir
    20.02.2026
    Tolki samoj Radzie i viadoma, nachaleru jana treba. Jość Cichanoŭskaja z kamandaj, navošta jašče pładzić niejkija nadbudovy, kamitety, dy roznyja rohi z kapytami ?

    Adnak, ščyra pofik, bo zrešty ŭ mianie jość prava spynić cikavicca tym chaosam, i treba tym pravam skarystacca...
  • ФФФФ
    20.02.2026
    Колесникова не потому не идет в раду, что там жвано сидит кравцов. Она о нем оч хорошот отзывалась. Просто каждый решил варить свою кашу. Вот егоров с прокопом "покидают" никомув не нужный кс. И хрен с ними и с советом

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць