Спорт

Сёння беларусы даведаюцца супернікаў па Лізе нацый

Сёння пройдзе лёсаванне футбольнага турніру Ліга нацый. Пачатак а 19‑й па беларускім часе.

Фота: Getty Images

У адносна новым турніры, які разыгрываецца з 2018 года, еўрапейскія зборныя падзеленыя на чатыры дывізіёны-лігі ад А да D.

А — самы моцны, дзе гуляюць зборныя ўзроўню Англіі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Уэльса, Францыі, Харватыі ды інш).

Потым ідзе B (Боснія, Венгрыя, Грузія, Косава, Паўночная Ірландыя, Польшча, Румынія, Славенія, Шатландыя, Швецыя, Швейцарыя ды інш), потым С і самы слабы дывізіён D (Азербайджан, Андора, Гібралтар, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн).

Зборныя разбіваюцца на групы, праводзяць двухкругавы турнір (шэсць матчаў). Пераможцы груп выходзяць у верхні дывізіён, тыя, што прайграюць, апускаюцца ніжэй.

Беларусы трывала атабарыліся ў С. Не самы слабы дывізіён, але ў меру малацікавы.

Каманды перад лёсаваннем разбітыя на чатыры кошыкі:

першы кошык: Ісландыя, Албанія, Чарнагорыя, Казахстан;

другі кошык: Фінляндыя, Славенія, Балгарыя, Арменія;

трэці: Беларусь, Фарэрскія выспы, Кіпр, Эстонія;

чацвёрты: Латвія або Гібралтар, Люксембург або Мальта, Малдова, Сан-Марына.

Падчас лёсавання ў супернікі беларусам дастанецца па зборнай з кожнага кошыка, апроч трэцяга.

Матчы пройдуць увосень з 24 верасня па 17 лістапада, прычым упершыню ў гісторыі будуць сыграныя адразу чатыры запар гульні: з 24 верасня па 6 кастрычніка. Тады ў еўрапейскіх чэмпіянатах прадугледжаны спецыяльны перапынак.

Зборную Беларусі, нагадаем, узначаліў Віктар Ганчарэнка.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць