Здароўе1111

Колькі разоў на дзень мы бздзім? Вучоныя змаглі падлічыць

Пра гэта не прынята гаварыць уголас, але без гэтага не абыходзіцца ніводзін чалавек. Каманда навукоўцаў з Мэрылендскага ўніверсітэта вырашыла вывесці тэму з ценю і ўпершыню дакладна вымераць, колькі разоў на дзень людзі выпускаюць газы. Вынік здзівіў нават саміх даследчыкаў.

Фота: Getty Images

Доўгі час тэма газаўтварэння (флатуленцыі) заставалася маладаследаванай праз складанасць збору даных. Раней медыкі абапіраліся на назіранні саміх пацыентаў, але гэты метад ненадзейны: людзі часта забываюць фіксаваць такія моманты або проста не заўважаюць іх, асабліва падчас сну. Альтэрнатывай былі кароткатэрміновыя лабараторныя даследаванні з інвазіўнымі працэдурамі — напрыклад, выкарыстаннем рэктальных трубак для збору газаў. Таму аб’ектыўнае вымярэнне доўгі час лічылася амаль немагчымым.

Каб вырашыць гэтую праблему, каманда навукоўцаў з Мэрылендскага ўніверсітэта ў Балтыморы (ЗША) распрацавала кампактную прыладу памерам з манету. Датчык з электрахімічным сенсарам мацуецца да звычайнай бялізны і на працягу дня фіксуе канцэнтрацыю вадароду — газу, які выпрацоўваецца выключна мікробамі ў нашым кішэчніку. 

Бялізна з датчакам газаў. Фота: Мэрылендскі ўніверсітэт

У пілотным выпрабаванні, піша Daily Mail, узялі ўдзел 19 дарослых добраахвотнікаў, якія насілі прыладу падчас няспання на працягу тыдня. Больш за 80% удзельнікаў пацвердзілі зручнасць гаджэта і адзначылі, што былі б гатовыя выкарыстоўваць яго па рэкамендацыі доктара.

Каб праверыць дакладнасць прылады, удзельнікам прапанавалі з’есці цукеркі з інулінам — прэбіятычнай клятчаткай, якая стымулюе працу кішэчных бактэрый. Прылада зафіксавала павышэнне выпрацоўкі вадароду з дакладнасцю 94,7%.

Нечаканыя вынікі

Вынікі вымярэнняў аказаліся нечаканыя: датчыкі фіксавалі выдзяленне газаў у сярэднім 32 разы за 12 гадзін. Гэта больш чым удвая перавышае паказчык 14 разоў, які медыкі доўгі час выкарыстоўвалі ў якасці агульнапрынятай нормы.

Пры гэтым даследчыкі заўважылі вельмі вялікую розніцу паміж людзьмі. Вылучаліся дзве цікавыя групы.

На адным полюсе — так званыя «звышвыпрацоўнікі вадароду» (Hydrogen Hyperproducers). Іх арганізм выпрацоўвае ад 40 да 50 порцый газаў штодня.

На другім — «дзэн-стрававальнікі» (Zen Digesters). Яны могуць спажываць шмат клятчаткі — ад 25 да 38 грамаў у дзень — і пры гэтым выпускаць газы ўсяго чатыры разы за 12 гадзін. Іх стрававальная сістэма застаецца амаль «ціхай».

Фота: Мэрылендскі ўніверсітэт

Навошта гэта ўсё?

Хоць тэма можа здавацца камічнай, даследчыкі падкрэсліваюць яе практычнае значэнне. Для дактароў вельмі важна мець так званы «базавы паказчык». Гэтаксама як існуюць нормы пульсу, ціску або цукру ў крыві, медыцыне патрэбная дакладная лічба, каб разумець, калі газаўтварэнне ў пацыента сапраўды празмернае і патрабуе лекавання, а калі яно з’яўляецца індывідуальнай нормай.

Зараз навукоўцы пачынаюць маштабны праект пад назвай «Атлас флатуленцыі чалавека». Яны плануюць правесці эксперымент з вялікай колькасцю добраахвотнікаў і сабраць даныя аб сувязі паміж газаўтварэннем і канкрэтнымі відамі мікробаў у кішэчніку.

Гэта дапаможа навуцы зразумець не толькі тое, якія мікробы жывуць у нашым стрававальным тракце, але і як менавіта яны рэагуюць на розныя прадукты, прабіётыкі і лекі. У перспектыве гэта дазволіць ствараць персаналізаваныя дыеты для людзей з адчувальным страўнікам.

Каментары11

  • Намасце
    12.02.2026
    Вось вам і "парніковы эфект"!
    І яны яшчэ на быдла ківаюць! На бедных авечак і каровак ...
  • Axel Justas
    12.02.2026
    У Шнобелеўскім камітэце заўважылі :-)
  • Tuborg lite
    12.02.2026
    Намасце, Грета Тунберг проснулась утром с ощущением какой-то необъяснимой тревоги. Что- то случилось сегодня в этом безумном, безумном, безумном мире- подумала она...

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць