Грамадства11

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

У Віцебску адзін аўтасалон, які займаецца продажам патрыманых аўтамабіляў, выставіў машыну, якую назваў балідам «Формулы-1» Ferrari. Паводле заяўленай інфармацыі, гэта нібыта Ferrari F1 з рухавіком V6 аб’ёмам 2,5 літра, хоць год выпуску не пазначаны. Пакуль аўтамабіль толькі дэманструецца і не прадаецца, а прадстаўнікі салона абяцаюць навіны «пазней», заўважыла Blizko.by.

Аднак спецыялісты і аўтааматары хутка заўважылі супярэчнасці. У «Формуле-1» у перыяд, да якога візуальна можна аднесці гэты балід, такіх рухавікоў не выкарыстоўвалі. 

Год выпуску ў салоне не пазначылі, але яго прыблізна можна вызначыць з ускосных звестак. Так, на машыне адсутнічае сістэма бяспекі «гало» (абарончых рыгеляў над галавой пілота), якую ўвялі з 2018 года, а шыны Bridgestone перасталі прымяняць пасля 2009-га. Акрамя таго, на Ferrari нанесены нумар 1 — пад ім выступаў нямецкі гоншчык Міхаэль Шумахер у 2001—2005 гадах. Але ў той час баліды Ferrari мелі 3‑літровыя рухавікі канфігурацыі V10 або V12, а не V6.

Улічваючы, што сапраўдныя балiды Ferrari той эпохі прадаюцца на аўкцыёнах за дзясяткі мільёнаў даляраў (напрыклад, аўтамабіль Шумахера 2003 года ў 2022‑м прададзены амаль за 15 мільёнаў долараў), верагоднасць таго, што такі экзэмпляр апынуўся ў звычайным віцебскім аўтасалоне, выглядае мінімальнай. Таму найбольш імаверна, што перад наведвальнікамі — рэпліка, то бок аматарская копія.

Некаторыя каментатары таксама з іроніяй адзначылі, што машына аднамесная і не прыдатная для штодзённых патрэб. Іншыя ж падазраюць, што выява баліда была створаная з дапамогай штучнага інтэлекту. Пра гэта, на іх думку, сведчаць памылкі ў адлюстраваннях лагатыпа Marlboro ў шкле, недакладнасці ў надпісах на заднім антыкрыле, а таксама дзіўная маркіроўка шын Bridgestone Potenza і дыскаў BBS, у якіх відаць відавочныя хібы.

Каментары1

  • Сергей
    04.02.2026
    Присмотритесь!
    В отражении в стекле автосалона, видна фигура человека который фотографирует.

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава12

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць