Аўто11

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Перад новай генерацыяй гоншчыкаў некалькі выклікаў: асвоіць аўтамабілі з мінімальнай колькасцю тэст-драйваў, а таксама прызвычаіцца да публічнага жыцця.

Rookies Formula 1
Ісак Хаджар, Олівер Берман, Габрыэль Барталета і Кімі Антанэлі. Фота: 2024 Formula Motorsport Limited

Стаць гоншчыкам Формулы-1 — значыць далучыцца да аднаго з самых элітных клубаў у свеце, і з'яўленне ў такім клубе нават аднаго-двух пачаткоўцаў заўсёды прыцягвала ўвагу.

Сёлета іх адразу шэсць — больш за чвэрць пілотаў, якія выходзяць на старт кожнай гонкі, адзначае The Wall Street Journal. Гэта Джэк Дуэн, Кімі Антанэлі, Олі Берман, Габрыэль Барталета, Ісак Хаджар і Ліам Лоўсан.

Сярэдні ўзрост гэтай групы — 20 гадоў. Самы малады — Антанэлі, якому 18 — атрымаў правы кіроўцы ўсяго за некалькі тыдняў да свайго дэбюту ў «Формуле-1» за каманду Mercedes.

Кіраўнікі каманд выбіралі пачаткоўцаў сярод самых перспектыўных зорак малодшых гоначных серый. Усе яны пачалі сваю кар'еру з картынгу, калі былі яшчэ малечай. Аднак ніякі досвед не можа цалкам падрыхтаваць да выклікаў «Формулы-1».

Давай рады або ідзі сабе

За першыя пяць гонак Антанэлі паказаў найлепшы вынік сярод пачаткоўцаў: ён чатыры разы фінішаваў у першай шасцёрцы. Гэта сур’ёзнае дасягненне, улічваючы нябачны псіхалагічны ціск: хлопец заняў у камандзе Mercedes месца легенды Льюіса Хэмілтана, які пайшоў у Ferrari.

А вось новазеландзец Ліам Лоўсан атрымаў паніжэнне: пасля некалькіх слабых вынікаў — 18-га месца ў Аўстраліі і 16-га ў Кітаі — яго перавялі з каманды Red Bull Racing у малодшую каманду Racing Bulls, каб далей набіраўся вопыту.

Кіраўнік каманды Red Bull Racing Крысціян Хорнер падкрэсліў, што ў барацьбе за пункты ў камандным заліку сезона стаўкі занадта высокія, каб марнаваць час на тое, каб разварушвацца.

«Было цяжка бачыць, як Ліам змагаецца на першых дзвюх гонках, — кажа Хорнер. — Гэта было чыста спартыўнае рашэнне».

Спорт — гэта выклік

Працягласць кар'еры хлопцаў цяпер будзе залежаць ад таго, наколькі хутка яны адаптуюцца да жорсткіх патрабаванняў элітнага аўтаспорту і змогуць кіраваць машынамі, у якіх амаль не трэніраваліся.

Рэч у тым, што перадсезонныя тэсты абмежаваныя ўсяго некалькімі днямі, з-за чаго многія пачаткоўцы правялі ў сімулятарах удвая больш гадзін, чым у рэальных аўто.

Аднак пачаткоўцам трэба будзе даказаць, што яны здольныя не толькі хутка ездзіць, але і вытрымліваць шалёны рытм жыцця: цяпер яны апынуліся ў свеце шматмільённых ставак, пільнай увагі публікі і нават здымак у рэаліці-шоў Netflix «Ганяць, каб выжыць».

Ім трэба не толькі ўмець кіраваць машынай на хуткасці 320 км/г, але і падтрымліваць свой сацыяльны імідж: гаварыць на некалькіх мовах, выглядаць эфектна на фотасесіях і актыўна весці сацыяльныя сеткі.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    02.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць