І гэта знаходкі толькі з аднаго помніка археалогіі. Што было б, калі б капалі не толькі яго?
Нашыя браты - скандынавы ды грэкі!
09.07.2025
Толькі Цімаці Снайдэр лекцыю прачытаў
відэа Снайдэра мае 51,361 праглядаў
09.07.2025
Нашыя браты - скандынавы ды грэкі!, згодны цалкам , ЛЕКЦЫЯ ЯКАЯ ЗМЯНІЛА акадэмічны свет НА ЗАЎСЁДЫ , замест гэта уся цікаваць была цалкам сфакусіравана на тым што расескамоўныя робяць сумесна ў расескамоўных астрогах .
відэа Снайдэра мае 51,361 праглядаў.
Гы-гы
09.07.2025
"Пересечение цивилизаций" в виде трёх царапин на черепке от горшка - это просто феерично.
Проста жыхар
09.07.2025
Гы-гы, дык у археалогіі толькі так перасячэнні цывілізацый і вызначаюць — з дапамогай знаходак у пластах, звязаных з пэўным перыядам. Ці спадар хацеў, каб замест "чарапка з драпінамі" знайшлі саліднейшы артэфакт, кшталту залатых ці срэбных манет, або, прынамсі, шкляныя каралі?
Мх
09.07.2025
Гы-гы, Для неадукаваных расейцаў гэта проста смецце, а для нармальных людзей "культурны слой".
Жвір
09.07.2025
Гэты артэфакт можа быць рэшткаю посудавага вырабу, зробленага мясцовым майстрам, у традыцыях сваіх продкаў(а мо й сучасьнікаў ) - Палабскіх славянаў, якім былі добра вядомы тыя рунічныя знакі ды іхны сэнс. Таксама, гэта можа быць сьведчаньнем гандлю або абмену таварамі паміж рознымі славянскімі народамі, насяляўшымі тэрыторыю цяперашняй Беларусі. Менск быў у цэнтры рассяленьня й блізкі да ўсіх зь іх, напрыклад люцічаў, заснавальнікаў Літвы. То бок, варагі/грэкі тут могуць быць зусім і не пры справах.
Всем раздеться и копать
09.07.2025
Почему не на мове? Безобразие.:) А вот оно че. До нас тут жили не протобелорусы, не славяне? А кто? Балты. А до них кто? Надо копать.
Valadzimir
09.07.2025
Цікава, на якой падставе гэты чарапок быў ідэнтыфікаваны як аськепак прычарнаморскай амфары? Мяркую, будзе прадстаўлена абгрунтаваньне гэтай думкі, але пакуль, здаецца, яна выглядае недарэчнай - перш за ўсё таму, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі знойдзеныя археолагамі аськепкі керамікі, здаецца, яшчэ ніколі не ідэнтыфікаваліся як амфарныя - яны, амфары, тут проста ніколі не былі патрэбныя. Акрамя таго, дзякуючы інтэрнэту нецяжка высьветліць, што паверхня гэтых паўднёвых амфар была гладкая! А бароздкі, калі і сустракаюцца, маюць значна большую шырыню. Таму, пэўна, гэта была ніякая не амфара, а звычайны гаршчок. Ну а калі пачаць разьбірацца з бароздкамі, то можна высьветліць, што вось такія - гарызантальныя, роўныя, па некалькі штук, - былі характэрныя толькі для аднаго тыпу старажытнаславянскай керамікі - заходнеславянскай Торнаўскай. Арэал гэтай археалагічнай культуры разьмешчаны паміж Одэрам і Лабай на былой тэрыторыі плямёнаў лужыцкіх сербаў і паўднёвага краю арэалу лютічаў. І яшчэ адзін цікавы момант. Руна на няроўнай паверхні керамікі, матэрыялу даволі крэпкага, надрапана неяк уж вельмі роўна. Ці магчыма такое зрабіць? А можа руна была нанесена на паверхню падчас вырабу гаршчка? Калі так, то гэта можа быць вельмі нечаканым паваротам у гэтай гісторыі. Хочацца спадзявацца, што гэтая вельмі цікавая знаходка будзе грунтоўна дасьледвана.
Жвір
09.07.2025
Valadzimir, так, выява тая была накрэмзана перад абпалам пасудзіны. Зрабіць такое на ўжо апаленай керамічнай паверхні заняло б шмат часу, нават цяпер, калі не рабіць гэта флексам. Хутчэй за ўсё посуд прызначаўся пад захоўваньне нейкіх лекаў, зёлак/шмаравідла. Месца вырабу ювелірных упрыгожваньняў там нібыта знаходзілі, цяпер знайшлі "аптэку"...
Valadzimir
09.07.2025
Паглядзеў энцыклапедыю па археалогіі Беларусі, і аказалася, што памыліўся... (але ж я так і пісаў, што здаецца) - і аськепкі амфар, і амаль цэлыя амфары на тэрыторыі Беларусі знаходзілі. Аднак пытаньні наконт знойдзенага кавалку застаюцца. Вось што у энцыклапедыі паведамляецца пра амфары: "На тэрыторыю Беларусі А. прывозіліся, ВЕРАГОДНА, з грэчаскіх калоній у Крыме... Фрагменты А. вылучаліся сярод мясц. керамікі ТОЎСТЫМ (10-12 мм) МОЦНА спечаным лёгкім чарапком... Знешняя паверхня аздаблялася ДРОБНЫМ шматрадным лінейным рыфленнем... На многіх фрагментах захаваліся малюнкі, надпісы, асобныя літары (на А. з Полацка прадрапана літара "А")". Калі прыглядзецца да відэа, то бачна, што, здаецца, знойдзены кавалак з гэтымі характэрыстыкамі не зусім супадае. Асаблівую ўвагу зьвяртаю на тое, што на "моцна(!) спечаны чарапок" наносіліся.. надпісы і малюнкі! Ці можна было гэта забіць, прадрапаць, на гатовым вырабе?? Калі б мае сумненьні былі пацьверджаны - гэта значыцца калі б было выяўлена, што надпісы і малюнкі наносіліся на яшчэ сырую гліну, то гэта было б падставай для гіпотэзы, што гэтыя надпісы і малюнкі рабіліся... па заказу, альбо магчыма нават, што вытворчасьць амфар у старажытнасьці была арганізавана... самімі славянамі пад кіраўніцтвам палонных альбо "камандзіраваных" да іх майстроў.
Жвір
09.07.2025
Valadzimir, з таго аскепку нельга вызнаць, ці гэта была амфара, ці нейкая іншая керамічная ёмістасьць. Знак указуе на прызначэньне, яе зрабілі пад захоўваньне нейкіх лякуючых рэчываў, альбо інградыентаў для іх вырабу. Раней не малявалі чарапы на посудзе такога прызначэньня, таксама і зьмяю, што абвівае келіх, не малявалі, гэта быў знак Авіцэны(?)...
Valadzimir
09.07.2025
Жвір, магчыма і так. Але больш-меньш дакладна з гэтым павінны разабрацца прафесійныя гісторыкі. Вось толькі ў мяне наконт беларускай "гістарычнай навукі" ніякіх ілюзій няма.
На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай
відэа Снайдэра мае 51,361 праглядаў.
І яшчэ адзін цікавы момант. Руна на няроўнай паверхні керамікі, матэрыялу даволі крэпкага, надрапана неяк уж вельмі роўна. Ці магчыма такое зрабіць? А можа руна была нанесена на паверхню падчас вырабу гаршчка? Калі так, то гэта можа быць вельмі нечаканым паваротам у гэтай гісторыі. Хочацца спадзявацца, што гэтая вельмі цікавая знаходка будзе грунтоўна дасьледвана.