Здароўе44

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання

У свеце расце колькасць выпадкаў раку страўніка сярод моладзі, але новыя даследаванні паказваюць, што тры чвэрці будучых выпадкаў можна прадухіліць шляхам скрынінгу і лекавання адной распаўсюджанай бактэрыяльнай інфекцыі.

Helicobacter pylori
Бактэрыя Helicobacter pylori ў страўніку чалавека. Фота: Katerina Kon / SCIENCE PHOTO LIBRARY via Getty Images

Хоць рак страўніка гістарычна лічыўся хваробай людзей старэйшых, апошнія гады ён усё часцей сустракаецца сярод асоб, маладзейшых за 50 гадоў.

Як піша New Atlas, мадэль, якую распрацавалі навукоўцы Міжнароднага агенцтва па даследаванні раку (IARC), паказала, што ў людзей, народжаных у перыяд з 2008 па 2017 год, у будучыні пры захаванні існуючых стратэгій прафілактыкі і лекавання можа быць зафіксавана 15,6 мільёна выпадкаў гэтага захворвання. У плане рэгіянальнага цяжару, найбольшая колькасць выпадкаў прагназуецца ў Азіі — 10,6 мільёна выпадкаў, затым у Амерыцы (2 мільёны) і Афрыцы (1,7 мільёна выпадкаў).

Нацыянальныя паказчыкі захваральнасці па ўзроставых групах былі ўзяты з базы даных GLOBOCAN 2022, а прагнозы смяротнасці — ад ААН. Мадэль ацэньвала, колькі людзей захварэюць на рак на працягу жыцця, улічваючы частату захворвання ў розных узростах, імавернасць смерці да развіцця раку і дэмаграфічныя тэндэнцыі, такія, як рост насельніцтва і старэнне.

Адпаведна прагнозу, 76% усіх будучых выпадкаў захворвання будуць звязаныя з распаўсюджанай бактэрыяльнай інфекцыяй Helicobacter pylori. Аднак, што важна, гэту рызыку можна прадухіліць: інфекцыя паддаецца лекаванню з дапамогай камбінацыі антыбіётыкаў і інгібітараў пратоннай помпы, якія зніжаюць кіслотнасць страўніка.

Паводле аўтараў даследавання, скрынінг і лячэнне хелікабактэра з 100% эфектыўнасцю можа скараціць колькасць выпадкаў на 75%. Нават праграмы з эфектыўнасцю ў 80—90% прадухілілі б ад 60% да 68% выпадкаў раку страўніка.

Вучоныя адзначаюць, што такія стратэгіі з’яўляюцца эканамічна эфектыўнымі нават у краінах з нізкім даходам, і параўнальныя з вакцынацыяй супраць віруса папіломы чалавека або гепатыту B.

Аднак даследаванне мае свае абмежаванні. У многіх краінах з нізкім даходам, асабліва ў Афрыцы, няма дакладных рэгістраў раку, што можа прывесці да недаацэнкі праблемы. Акрамя таго, мадэль грунтавалася на дапушчэнні, што паказчыкі захворвання і ўзроўні інфекцыі H. pylori застануцца нязменнымі.

Нягледзячы на гэтыя абмежаванні, даследаванне пасылае выразны сігнал: рак страўніка застаецца значнай глабальнай пагрозай для здароўя, асабліва для сучаснай моладзі. Аднак укараненне масавых праграм скрынінгу і лячэння H. pylori можа выратаваць мільёны жыццяў.

Поўны тэкст даследавання апублікаваны ў часопісе Nature Medicine.

Каментары4

  • Праверана на мне, а затым на маім сябры
    09.07.2025
    Супер! Дакладна так доказная медыцына і працуе
  • Гумар
    09.07.2025
    метад, а сябар — Літвіненка?
  • метад
    09.07.2025
    гэты метад вядомы здаўна, таму ў некаторых ювялірных крамах прадаюцца падобныя срэбраныя рэчы на ланцужку з прышчэпкай для мацавання на збан з валою.

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць