Грамадства88

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»

У вёсцы Паперня былая настаўніца Наталля Простак пасля выхаду на пенсію пачала здымаць відэаролікі пра недахопы ў вёсцы. Мясцовая ўлада лічыць, што блогерка такім чынам стварае вобраз «усімі забытай глыбінкі». На дапамогу выклікалі дзяржаўную прэсу. Выданне «Прысталічча» апублікавала артыкул «Як пенсіянерка кашмарыць вёску пад Мінскам з дапамогай TikTok».

Прапаганда накінулася на пенсіянерку, якая стала блогеркай і паказвае праблемы ў вёсцы.

«Наталлю П. у вёсцы Паперня ведаюць практычна ўсе. Былая настаўніца на пенсіі, здаецца, вырашыла стаць блогерам, прычым няпростым. Яна публічна паказвае ўсё, што ёй не падабаецца ў населеным пункце. За пару месяцаў зняла больш за 11 відэа пра жыццё Паперні», — расказвае выданне. 

«Прысталічча» піша, што «ў сваіх роліках Наталля прадстаўляе вёску як усімі забытую глыбінку».

Напрыклад, у адным з першых відэа яна абуралася, што закрылі магазін райпо. «Колькі б мы ні пісалі, ні прасілі адкрыць — дарэмна. Не запрацаваў! Забітыя вокны ў будынку, але хтосьці па вечарах прыязджае і штосьці робіць там», — заявіла блогер.

@user5001814714324

папернянский магазин, Минское райпо

♬ оригинальный звук - Наталья Простак

«Аднак высветлілася, што будынак да гэтага часу належыць райпо, яго арандуе індывідуальны прадпрымальнік пад склад. Вёска не засталася без магазіна — гандлёвая кропка працуе на ўездзе, і яе асартымент задавальняе жыхароў. Адкрываць другі магазін у населеным пункце не мэтазгодна, бо адзін з іх будзе працаваць у страту», — тлумачыць выданне.

Яшчэ адной нагодай для абурэння Наталлі стаў участак побач з былым будынкам крамы.

@user5001814714324

Паперня, ЖКХ помогает......?

♬ оригинальный звук - Наталья Простак

«Стары плот і гара бітай цэглы наводзяць на думку пра закінутасць. Але, па словах старшыні Папярнянскага сельвыканкама Дзяніса Хоміча, сітуацыя іншая», — піша «Прысталічча» і дае падрабязнасці. — Калісьці тут была грамадская лазня, якую затым выкупіў прыватнік. Новы ўладальнік доўга не мог вырашыць, што рабіць з участкам, а потым пачалася папяровая цяганіна, звязаная са зменай мэтавага прызначэння для будаўніцтва дома.

— Працэс доўжыўся доўга, але сёлета нарэшце ён змог усё аформіць, — расказвае Дзяніс Хоміч. — Гэтую гару «блогер» называе сметнікам, але на самой справе гэта проста рэшткі лазні. Уладальнік сочыць за парадкам: перыядычна абкошвае траву, і на ўчастку ўжо пачалі будаўніцтва — бачны фундамент», — даводзіць Хоміч.

Што тычыцца старога плота, то, аказваецца, яго не мяняюць свядома: падчас будаўніцтва новую агароджу лёгка пашкодзіць, таму яго ўсталююць пазней, пасля завяршэння асноўных работ.

Яшчэ адной балючай тэмай для блогеркі стала Папярнянская школа. У пачатку кастрычніка Наталля паказала заросшую травой частку стадыёна.

— Цікава, як прымалі гэты стадыён да пачатку навучальнага года, калі яго так можна назваць? Вось жыхарка ідзе — трава па пояс, — пракаментавала яна.

Дырэктар школы Аксана Ціхановіч патлумачыла «Прысталіччу», што пакос травы ажыццяўляецца па графіку. Тая частка стадыёна, якая трапіла ў кадр, не выкарыстоўваецца на ўроках фізкультуры.

— Там, дзе непасрэдна займаюцца дзеці, мы косім, натуральна, часцей. Там у нас знаходзяцца футбольныя вароты, скачковая яма. Што да падзенняў, траўмаў — у нас у школе іх не атрымліваюць дзеці ўжо шмат гадоў. Бацькі не звярталіся са скаргамі, — усё патлумачыла дырэктар.

Такім чынам мясцовыя начальнікі «разбілі» і іншыя ролікі пенсіянеркі. 

«У выніку вобраз «забытай вёскі», які стварае ў сваіх відэа Наталля П., пры бліжэйшым разглядзе рассыпаецца», — упэўнена выданне.

Каментар у самой блогеркі «Прысталічча» не бярэ. Але абмеркавала яе асобу з іншымі жыхарамі вёскі.

«Адны лічаць яе «прафесійнай скаржніцай», а іншыя — голасам грамадскасці. Словам, класічная актывістка. Аднак яе няўдача на выбарах старасты красамоўна сведчыць: жаданне крытыкаваць далёка не заўсёды раўназначнае ўменню канструктыўна вырашаць праблемы і заваёўваць давер людзей», — паставіла кропку выданне. 

Каментары8

  • Качанова
    10.11.2025
    Люди рады очень. Прямо всей душой
  • даведка
    10.11.2025
    БТ вчера выдало сюжет про другого блогера с его штрафами и судимостями из ИВС.
  • Ёсік
    10.11.2025
    Усе вашыя скаргі аўтаматычна выдаюцца ўладамі, як паклёп. Але, вясковыя людзі, якія за свайго хлопца ў 1994 годзе аддалі галасы - ён не тое, што вас не чуе, ён на вас паклаў свой вісюль. Адкрыцьцё моста вам у прыклад - за сотні метраў трымалі народзец ад вашага хлопца ўзору 2025.

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай4

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай4

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць