«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ
Нядаўна ў расійскім КВЗ адна з каманд паказала Беларусь як сметніцу на пабягушках. У тыктоку ролік з інфармацыяй пра гэты выпадак не застаўся без увагі гледачоў, якія пакінулі за суткі амаль 1500 каментарыяў. Нехта пакрыўдзіўся, нехта сцвярджае, што так і ёсць. Расіяне спрабуюць апраўдацца.
Момант выступлення каманды «Флэш-Раяль». Тут і далей скрын відэа: 1tv.ru
Найбольш лайкаў (амаль 8800) сабрала пытанне «КВЗ нехта яшчэ глядзіць?» Людзі заўважаюць, што гульня — перажытак мінулага.
Адметна, што на другім месцы па колькасці лайкаў (звыш 4600) апынуўся каментар, які ўтрымлівае карцінку «Дарма вы пакрыўдзілі беларуса…»
«Неяк па-свінску»
На трэцім месцы апынулася заўвага: «Неяк па-свінску».
«Як расіянін скажу»
Некаторыя расійскія гледачы спрабуюць папрасіць прабачэння.
«Як расіянін скажу адно… Мы з павагай ставімся да Беларусі. Кожны раз, калі даведваюся, што перада мною беларус — стаўленне да чалавека становіцца рэзка станоўчым. А тое, што ў КВЗ адлюстравалі, гэта «гумар» адной з каманд. У кожнага свае погляды… Але яны не перадаюць настрой і меркаванне ўсёй краіны».
«Прабачце ім, беларусы, нават мне гэта зневажальна».
«Шмат разоў быў у Растове [менавіта адтуль каманда КВЗ, што прадставіла нумар — рэд.], у Краснадарскім краі, усюды паважаюць Беларусь, і паважаюць бацьку».
«Так па сутнасці і ёсць»
Аднак не ўсе з ім згодныя:
«Праўда не падабаецца людзям. Яно ж так, па сутнасці, і ёсць. РБ на гэты момант моцна залежыць ад РФ. І гэта заслуга вечнага Лукашэнкі, а санкцыі як вынік такой залежнасці ад РФ і немагчымасці сказаць ёй нешта супраць».
«Так, па сутнасці, і ёсць».
«І дзе яе зняважылі?».
«Ну так, а дзе ў нумары сказалі няпраўду?».
«Так усё правільна пра Беларусь паказалі».
«Правільна. Беларусь — гэта Расія».
«Па факту сказалі».
Ёсць і тыя, хто спрабуе патлумачыць сутнасць нумара і даказаць, што крыўдаваць няма на што:
«Сутнасць гэтага КВЗ была ў тым, што Расія супрацьстаяла заходнім краінам РАЗАМ з Беларуссю. Беларусь у той момант зайшла з вядром для смецця і сабрала санкцыі, паказаўшы тым самым, што РАСІІ і БЕЛАРУСІ ўсё роўна на гэтыя санкцыі».
«Як да нас прыязджаюць, так адразу браты»
Аднак беларусы ідуць у атаку. Больш за 2000 лайкаў сабрала заўвага:
«Расіяне, якія пішуць «правільна», вам не нагадаць, што вы з VPN сядзіце?».
Некаторыя дадаюць ілюстрацыі.
«Але як да нас прыязджаюць, дык адразу браты», — заўважае нехта.
«Як пачаць ненавідзець усю краіну за адзін жарт» — заўважае глядач. Праўда яму пярэчаць, што гэта не адзіны падобны жарт:
«А чаму ты вырашыў, што адзіны…»
«Дзіўна.. Мы ж браты і ўсё такое», — дзівіцца адзін з гледачоў.
«Якія яны мне браты», — заўважае другі яму ў адказ.
«КВЗ даўно ператварыўся ў сметніцу»
Некаторыя заўважаюць, што гэты жарт — чарговы доказ таго, наколькі для нізкіх густаў стала гульня:
«Я беларуска, і мне па барабане што там было на КВЗ, я яго ўжо даўно не гляджу. Ён даўно ўжо ніжэй за плінтус і хіба што сябе яны могуць абразіць».
Многія выказваюць падобнае меркаванне:
«КВЗ даўно ператварыўся ў сметніцу. Я лепш «Ералаш» пагляжу».
«Ганьба. Такі тупы гумар і спробы жартаваць».
«Наўрад ці калі ў КВЗ норм гумар быў».
«А мне прыемна»
«А мне гэта прыемна пачуць, таму што — ВОСЬ ЯНО — САПРАЎДНАЕ СТАЎЛЕННЕ «рюськіх братоў» да ўсех іншых людзей! Дзякуй вялікі вам, даражэнькія!» — заўважае яшчэ адзін глядач.
— Слышали, Лукашенко въезд в Эстонию закрыли до конца жизни? — Слышали. — Как думаете, сколько Эстонии жить осталось?..
Шутка из той же игры команды «Близкие» из Белгородской области
Ёсік
10.11.2025
Стаўленьне да іншых? Дык ёсьць у інтэрнэце малюнак: расея, дзе напісана МЫ, а вакол астатнія - бульбашы, хахлы, чуркі, пендосы, макароньнікі, лабусы ды іншыя. Нажаль, гэтае га.но ад самой улады йдзе, а нашыя, нават, не спрабуюць бараніцца. Тая ж дрянічная, калі нешта й хочаце паказаць беларускае, дык хоць па-беларуску пішыце, кажыце.
кісё
10.11.2025
Ёсік, назва той румачнай напісана як раз такі з беларускай "і" - "Дранічная". але няма такога слова ў беларускай
Цяпер чытаюць
Ва Украіну вярнулася хвароба акопаў Першай сусветнай вайны — газавая гангрэна
У Кітаі абрынулася частка 750‑метровага моста, здадзенага толькі сёлета ВІДЭА55
Як цяпер жыве былая бяздомная Вікторыя, якой гомельскі блогер набыў кватэру11
На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў66
На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6
Каментары
— Слышали.
— Как думаете, сколько Эстонии жить осталось?..
Шутка из той же игры команды «Близкие» из Белгородской области