Літаратура1919

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю іспанскаму выданню El País падзялілася падрабязнасцямі пра сваю новую кнігу, якую хоча скончыць у наступным годзе. 

Святлана Алексіевіч. Фота: Наша Ніва

El País: Над якой кнігай вы цяпер працуеце?

Святлана Алексіевіч: Яна яшчэ не скончаная. Я амаль завяршыла яе, калі пачалася вайна, і ўсё — (рух рукой, лёгкі свіст) — выпарылася. Стала зразумела, што патрэбны іншы падыход. Вайна літаральна пазбавіла нас мовы — словы страцілі сэнс, мы не мелі патрэбных тэрмінаў. І толькі цяпер пачынаем апраўляцца. У «Часе сэканд-хэнд» я пісала пра тое, як тоне імперыя, а цяпер ідзе глабальны працэс: паўстала глыбінная Расія і глыбінная Амерыка, і дэмакратыя адступае па ўсім свеце.

EP: У 2021 годзе вы пісалі пра беларускую апазіцыю, якую жорстка пераследуе Лукашэнка.

Алексіевіч: Цяпер мая кніга шырэйшая. У 1990-х, калі я працавала над «Часам сэканд-хэнд», падзагаловак быў «Канец чырвонага чалавека».

Я пахавала яго зарана, бо Homo soveticus не памёр — ён у Крамлі і ваюе ва Украіне. Некаторыя старонкі засталіся, але шмат што трэба пераасэнсаваць.

Пра сведкаў і ахвяр

EP: Ці шмат людзей вы ўжо апыталі для гэтай кнігі?

Алексіевіч: Так. У гэтым годзе я працавала ў Празе, Вільні, Варшаве і Берліне. У Еўропе мільёны выгнанцаў — беларусаў, украінцаў і «добрых рускіх».

Часам я гаварыла і з «дрэннымі рускімі». Напрыклад, адзін мужчына з Сібіры прыехаў развітацца з сястрой перад тым, як ісці на фронт. Ён казаў, што сям’я вырашыла: каб сплаціць іпатэку, трэба ісці на вайну.

Калі я спытала, ці толькі з-за грошай, ён адказаў: «Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Для яго расійскія салдаты — героі, як савецкія ў Афганістане. Ён абвінаваціў мяне ў тым, што ў «Цынкавых хлопчыках» я зняславіла іх.

Пра Беларусь і саўдзел у вайне

EP: Хто вашы героі — беларусы, рускія, украінцы?

Алексіевіч: Усе, каго змыла хваля агульнага караблекрушэння. Але ўкраінцы, можа, больш вызваліліся. Беларусь цяпер — акупаваная краіна: там стаяць расійскія войскі, самалёты, лагеры, шпіталі, рамонтныя базы танкаў. З нашай зямлі ідуць атакі. Таму мы — саўдзельнікі ў агрэсіі, але ў краіне пад акупацыяй людзі не могуць выходзіць на вуліцу — за нацыянальны сцяг даюць 15 гадоў турмы.

Пра вайну і штодзённасць

EP: Ці ёсць у кнізе матэрыялы ад украінскіх журналістаў?

Алексіевіч: Так. Я слухала запісы размоў палонных расійскіх салдат з сем’ямі. Адной жанчыне муж тэлефанаваў з турмы, а яна казала: «Наш сусед даслаў дачцэ ноўтбук і красоўкі, а ў нашай дзяўчынкі няма нават планшэта».

Адна журналістка ў Бураціі гутарыла з маці, якая пахавала сына, што загінуў ва Украіне. Маці баялася гаварыць — калі напішуць у прэсе, яна не атрымае кампенсацыю, за якую хацела купіць кватэру дачцэ. І яна сказала толькі: «Ён загінуў як герой. Калі б не ён, украінцы дайшлі б да Бураціі». Вось што робіць тэлевізар.

Пра будучую кнігу

EP: Калі вы плануеце завяршыць кнігу?

Алексіевіч: Думаю, напрыканцы наступнага года. Яна мае тры раздзелы: «Час рэвалюцыі», «Час паражэння» і «Вечны час».

Мы жывём у момант, калі побач існуюць некалькі эпох: з аднаго боку — штучны інтэлект, з другога — танкавыя калоны на мяжы з Украінай. Людзі часта кажуць мне, што размаўляюць са штучным інтэлектам, бо няма з кім гаварыць. Вось да чаго дайшло.

Пра мінулае і бацьку

EP: Ці быў камунізм ужо мёртвай ідэяй, калі вы пісалі «Час сэканд-хэнд»?

Алексіевіч: Ён паміраў у агоніі, але не памёр. А разам з ім руйнаваліся і імперскія ідэі. Як пісаў Ілья Кабакоў: «Калі мы ўзрадаваліся, што перамаглі камунізм, паглядзелі вакол — а ўсюды пацукі». І гэты монстр распаўся на тысячы пацукоў. Людзі ідуць забіваць братоў-украінцаў за грошы. Гэта больш жахліва, чым у часы Брэжнева.

EP: Ваш бацька быў ідэалістам…

Алексіевіч: Ён быў камуністам, вучыўся ў Мінску на вайсковага журналіста, пайшоў на фронт. Потым яму прапанавалі кар’еру, але трэба было развесціся з маці — яна была ўкраінкай, жыла на акупаванай тэрыторыі. Ён не пакінуў яе, і яго адправілі дырэктарам школы ў правінцыю. Ён верыў у камунізм, але лічыў, што Сталін яго сапсаваў.

Калі я вярнулася з Афганістана і расказала, што яго вучні там паводзяць сябе як злачынцы, ён плакаў. І я зразумела: любоў — вышэй за ідэю. Перад смерцю ён папрасіў пакласці ў труну партыйны білет. Верыў да канца.

Пра палітвязняў

EP: Ці ёсць у кнізе гісторыі беларускіх палітвязняў?

Алексіевіч: Напрыклад, пра маці таленавітага айці-спецыяліста, які атрымаў шмат гадоў турмы за ўдзел у пратэстах супраць Лукашэнкі. Яна папрасіла намаляваць партрэт свайго сына на драўлянай дошцы, прымацавала да яго колы і вазіла яго з сабой усюды.

EP: Ці дапамагае Захад палітвязням?

Алексіевіч:  Так, але толькі дыпламатычна. Трамп пачаў іх «купляць», і Лукашэнка гэтым скарыстаўся. У турмах каля 2000 чалавек. Ён выпускае іх часткамі, каб атрымліваць выгаду. А яшчэ садзіць новых — нават тых, хто дапамагае сем’ям вязняў.

Пра мову і культуру

EP: Вы беларуская пісьменніца, але пішаце па-руску. Ці можа беларуская культура развівацца ў рускай мове, як ірландская ў англійскай?

Алексіевіч: Так. Я беларуская пісьменніца, і я пішу па-руску.

EP: Як вы ставіцеся да адмовы ад рускай мовы ва Украіне?

Алексіевіч: Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра.

Пра нянавісць і будучыню

EP: Ці адчуваеце вы нянавісць да Лукашэнкі і яго атачэння?

Алексіевіч: Вельмі. Я не магу вярнуцца дадому. Але ўсё павінна адбывацца паводле закона — суд у Гаазе.

У кнізе ёсць раздзел пра тое, як вучыцца жыць побач з катам. Хтосьці кажа, што трэба павесіць усіх, але я думаю: нянавісць — гэта тупік. Выратаванне — у дыялогу.

EP: Як ператварыць нянавісць у канструктыўную энергію?

Алексіевіч: Вось менавіта. І гэта праца для інтэлектуалаў, пісьменнікаў, мастакоў, святароў. Яны павінны паказаць, як можна гаварыць і не забіваць.

Каментары19

  • ґґґґґ
    10.11.2025
    Святлана, скажыце ўўўўў, дык не стрымалася ж... "часовая з’ява, выкліканая адчаем")))
  • Імя
    10.11.2025
    > Я амаль завяршыла яе, калі пачалася вайна, і ўсё — (рух рукой, лёгкі свіст) — выпарылася. Стала зразумела, што патрэбны іншы падыход. Вайна літаральна пазбавіла нас мовы

    Не бяды, з кожным Набілянтам такое здаралася, хто не ведаў, што расейска-украінская вайна пачалася ў 2014-м годзе. А хто быў у курсе, таму не спатрэбілася нічога пераасэнсоўваць.
  • Ізноў тая ж песня пра "вялікую расейскую культуру і цывілізацыю"...
    10.11.2025
    Чарговы ляп савецкага чырвонага чалавека з часеу сэканд-хэнд.
    Баюся, украінцы гэта не прачытаюць, бо ім такая аналогія вельмі не спадабаецца.

    "Як вы ставіцеся да адмовы ад рускай мовы ва Украіне?

    Алексіевіч: Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра".

    Расейская мова, якую пакінуць пасля сябе расейскія каланізатары ва Украіне стане шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра?

    Няўжо імперыялістычная Расея цывілізаваная краіна? Якая нясе народам цывілізацыю???
    Адвязіце спадарыню Алексіевіч на экскурсію ў Бучу.

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць