Свет

У Літве сацыял-дэмакраты выключылі правапапулісцкую «Зару над Нёманам» з кааліцыі

Старшыня Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Міндаўгас Сінкявічус афіцыйна прапанаваў партыі спыніць удзел у кіроўнай кааліцыі разам з правапапулісцкай «Зарой над Нёманам» і пачаць перамовы аб фарміраванні новай кіроўнай большасці з Саюзам дэмакратаў «У імя Літвы», піша LRT.

Рэмігіюс Жамайтайціс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

У суботу ў Вільні адбыліся пасяджэнні прэзідыума і савета ЛСДП. Галоўнай тэмай стала магчымая змена канфігурацыі кіроўнай кааліцыі і іншыя змены ва ўрадзе.

Не толькі палітычныя апаненты, але і частка саміх сацыял-дэмакратаў з самага пачатку саюза задаваліся пытаннем, ці варта партыі заставацца ў кааліцыі з «Зарой над Нёманам», якую ўзначальвае Рэмігіюс Жамайтайціс. На гэтым тыдні Сінкявічус заяўляў, што разглядае тры сцэнары, якія мае намер прадставіць радзе партыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод іх магла быць не толькі замена міністраў, але і змена прэм'ер-міністра Інгі Ругінене. Аднак невядома, калі менавіта такія змены маглі б адбыцца, бо лета і завяршэнне парламенцкай сесіі лічацца не самым прыдатным часам для кадравых перастановак.

На пытанне пра магчымага новага прэм'ер-міністра Сінкявічус коратка адказаў: «Дакладна не». Ганаровая старшыня партыі Вілія Блінкявічуце заявіла толькі, што партыя «гатовая да ўсяго». На ўдакладняльнае пытанне пра новага прэм'ера яна не адказала.

Пасля парламенцкіх выбараў 2024 года сацыял-дэмакраты сфарміравалі кіроўную кааліцыю разам з «Зарой над Нёманам» і Саюзам дэмакратаў «У імя Літвы». Аднак восенню дэмакратаў у кааліцыі замяніла парламенцкая фракцыя Саюз сялян, зялёных і хрысціянскіх сем'яў Літвы. Цяпер кааліцыя мае 80 месцаў у Сейме.

Правапапулісцкую партыю «Зара над Нёманам» Рэмігіюс Жамайтайціс заснаваў у лістападзе 2023 года. На апошніх парламенцкіх выбарах яна дабілася вялікага поспеху, атрымаўшы каля 15% галасоў выбаршчыкаў і правёўшы ў Сейм 19 дэпутатаў са 141. Гэта быў трэці вынік з усіх палітычных сілаў, і сацыял-дэмакраты, якія перамаглі на выбарах, былі вымушаныя запрасіць партыю ва ўрадавую кааліцыю».

Жамайтайціс раней неаднаразова трапляў у скандалы, звязаныя з ягонымі выказваннямі, якія трактаваліся як антысеміцкія, таксама ён невыразна выказваўся адносна анексіі Расіяй Крыма. У інтэрв'ю, узятым летась незадоўга да выбараў, ён станоўча выказваўся адносна перспектыў аднаўлення эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

У Літве часта апошнім часам праходілі акцыі супраць «Зары над Нёманам» ва ўрадзе і, у прыватнасці, супраць аддавання ім пасады ў Мінкультуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць