Мінчанка аддала махлярам усе грошы, але сфатаграфавала 85‑гадовага кур'ера
Напярэдадні 69‑гадовай жанчына на хатні тэлефон патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі камунальнай службы і дазналіся нумар пенсійнага пасведчання.

Пасля на відэасувязь выйшаў псеўдаправаахоўнік. Ён напалохаў жанчыну крымінальнай адказнасцю за разгалошванне даных і запатрабаваў задэклараваць грашовыя зберажэнні, каб іх не канфіскавалі падчас вобшуку, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Мінчанка паверыла аферыстам, загарнула ў пакет 25 000 рублёў і перадала «даверанай асобе з Нацыянальнага банка». Але перад гэтым сфатаграфавала кур’ера.
Пасля перадачы грошай махляры перасталі выходзіць на сувязь.
Па фотаздымку сышчыкі Фрунзенскага РАУС усталявалі і затрымалі кур’ера — 85‑гадовую мінчанку. Высветлілася, што жанчына сама стала ахвярай аферыстаў па такой жа схеме і пералічыла свае грошы на «бяспечны рахунак». А потым пагадзілася дапамагчы іншай пацярпелай пенсіянерцы: забрала яе грошы і па ўказанні махляроў пакінула іх у сметніку для наступнага кур’ера.
Заведзена крымінальная справа за махлярства.
-
У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу
-
У цэнтры Мінска аўтамабіліст праігнараваў патрабаванні сігналаў святлафора і заехаў у слуп
-
«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава
Каментары