Вайна44

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе

Адзін з актыўных удзельнікаў экалагічнага пратэсту супраць будаўніцтва смеццевага палігона на станцыі Шыес Яўген Абакумаў загінуў на вайне ва Украіне, ваяваўшы на баку Расіі, піша «Новая газета. Еўропа».

Запіс пра яго гібель гарадскія публічныя старонкі архангельскага горада Котлас апублікавалі 7 ліпеня.

Інфармацыю пра смерць Абакумава «Новая газета Еўропа» пацвердзілі яго знаёмыя. У размове былыя паплечнікі Абакумава па пратэсце распавялі, што мужчына адправіўся ў зону баявых дзеянняў у красавіку, а пра яго смерць стала вядома яшчэ ў канцы чэрвеня. Такім чынам, на фронце ён прабыў менш за тры месяцы.

Па непацверджанай інфармацыі, гібель наступіла ў выніку артылерыйскага абстрэлу будынка, дзе знаходзіліся расійскія вайскоўцы.

Абакумаву было 48 гадоў. У Котласе жывуць яго жонка і сын. Звязацца з сваякамі Абакумава не змагла.

Прычыны, па якіх Абакумаў вырашыў адправіцца на вайну, незразумелыя. Удзельніца пратэстаў на Шыесі з Комі на ўмовах ананімнасці расказала, што Абакумаў выступаў супраць вайны з Украінай і адгаворваў людзей ісці ў прызыўныя пункты пасля абвяшчэння «частковай мабілізацыі».

«Сябру-ўкраінцу дапамог пакінуць Украіну разам з сям’ёй. Лічыў, што тое, што адбываецца — гэта сусветны перадзел капіталаў, а аддаваць сваё жыццё за чужыя камерцыйныя інтарэсы — глупства», — распавяла экаактывістка.

Абакумаў быў адным з актыўных удзельнікаў пратэстаў на Шыесе: мужчына быў адным з ініцыятараў стварэння міжрэгіянальнай экалагічнай кааліцыі «Стоп-Шыес», утворанай у кастрычніку 2019 года.

«Ён вельмі дапамагаў ва ўсім, быў рашучы і добра арганізаваны. Ён змог курыраваць працу групы юрыстаў, не маючы ніякага дачынення да юрыспрудэнцыі», — патлумачыў экаактывіст з Архангельскай вобласці Дзмітрый Сякушын. Калі пратэсты пачаліся, Абакумаў працаваў машыністам цягніка.

У перадвыбарчы перыяд перад выбарамі губернатара ў верасні 2020 года Абакумава спынілі паліцэйскія недалёка ад уласнага дома. У аўтамабілі актывіста знайшлі улёткі, у якіх «Адзіная Расія» названа «партыяй жулікаў і злодзеяў». Паліцыя адпусціла актывіста, але наклад улётак канфіскавала.

Акрамя перадвыбарчых кампаній, актывіст займаўся антыкарупцыйнымі расследаваннямі ў органах гарадской улады. У 2021 годзе Абакумаў стаў дарадцам новай кіраўніцы Котласа Святланы Дайнека якая заняла пасаду Андрэя Бральніна, адпраўленага ў адстаўку незадоўга да завядзення супраць яго крымінальнай справы па артыкулах аб хабары і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У 2023 годзе ў адстаўку сышла ўжо сама Дайнека, але Абакумаў працягнуў працаваць у адміністрацыі Котласа.

Каментары4

  • Амінь
    09.07.2025
    Харошы рускі
  • Кринж
    09.07.2025
    Хероически погип воюя на стороне мусорного полигона
  • Джентльмен удачи
    09.07.2025
    Украл , выпил- в тюрьму! Романтика!

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць