Грамадства44

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі

19 чэрвеня прэс‑служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымала запыт на інтэрв’ю ў Паўла Латушкі ад чалавека, які прадставіўся журналісткай выдання «Новая газета Еўропа» Ірынай Гарынай.

У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках поўнаметражнага дакументальнага фільма пра супраціў Еўропы агрэсіі з боку Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.

Пасля прапановы прэс‑службы НАУ перайсці ў месенджар для верыфікацыі і далейшай камунікацыі, чалавек, які пісаў з адрасу [email protected], спыніў камунікацыю.

Як удалося высветліць, журналістка з такім імем сапраўды працуе ў «Новая газета Еўропа», аднак яна ніякіх запытаў на інтэрв’ю з Паўлам Латушкам і здымкі фільма не накіроўвала.

Больш за тое, у Facebook выяўлены фэйкавы акаўнт журналісткі Ірыны Гарынай, створаны яшчэ ў 2022 годзе. Першая публікацыя на гэтай старонцы датавана снежнем 2022 года, што можа сведчыць пра мэтанакіраваную і загадзя спланаваную аперацыю — верагодна, з боку спецслужбаў.

Адметна, што напярэдадні ў Офіс Святланы Ціханоўскай таксама прыходзілі невядомыя, што прадставіліся журналістамі таго ж выдання і адсылалі аналагічны запыт з таго ж адрасу электроннай пошты, што і ў адрас НАУ. Як высветліла «Люстэрка», яны былі наняты праз Telegram ананімнымі заказчыкамі нібыта для інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

Дзеянні фэйкавых журналістаў, такіх як нібыта Ірына Гарына, — гэта не паасобныя правакацыі, а частка адладжанай сістэмы гібрыдных аперацый спецслужбаў, зазначаецца ў тэлеграм-канале палітыка.

Каментары4

  • Ф
    09.07.2025
    У офісе Ціханоўскай фэйкавых журналістаў затрымалі. Зараз з імі працуе літоўская паліцыя.
  • Ramón Mercader
    09.07.2025
    Хотел бы взять интервью у Латушки. Как это сделать?
  • crank
    09.07.2025
    Ramón Mercader , Вам адмоўлена. Ідзіце да л....і

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць