Грамадства66

У Горках адкрылася крама тавараў, зробленых вязнямі ў калоніі

8 ліпеня каля калоніі №9 у Горках адкрылі краму «еДИН», дзе прадаюцца тавары, вырабленыя ў калоніі вязнямі. Паводле мясцовых уладаў, прадпрыемства пры калоніі складае 6% ад усёй прамысловай вытворчасці Горацкага раёна, піша Mayday.team.

На адкрыцці крамы прысутнічалі падпалкоўнік Андрэй Петраковіч, які ўзначальвае прамысловую зону Горацкай калоніі, і палкоўнік Аляксандр Слесараў, які цяпер выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці.

Таксама выступіла Ірына Баркоўская, намесніца старшыні райвыканкама па эканоміцы. Яна адзначыла, што прадпрыемства паказвае добрыя вынікі — рэнтабельнасць продажаў больш за 15%, а рост выручкі складае 130%.

Гэта другая такая крама ў Магілёўскай вобласці (пасля Магілёва) і дванаццатая ў краіне.

Каментары6

  • Гражданин РБ
    09.07.2025
    Вот оно решение проблем в экономике - надо сажать больше в тюрьмы, что бы потом платить копейки за рабский труд.
  • Андрусь
    09.07.2025
    Гэта не майдэй піша, а горацкая раёнка. І такіх крамаў у Беларусі ўжо шмат. Цікавасць да горацкай у тым, што ў той калоніі выкарыстоўваюць прымусовую і неаплатную працу адзінага ў свеце зняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.
  • cfm
    09.07.2025
    О, ікею падвязлі

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць