Жанчына вырашыла прыняць ванну са смартфонам, падключаным да сеткі.

Фота: Следчы камітэт
У Бабруйску ад удару токам загінула 37-гадовая жанчына. Трывогу ўзнялі суседзі знізу, якіх раніцай 14 жніўня стала заліваць. Суседка дзверы не адчыняла і слухаўку не падымала.
Людзі выклікалі экстранныя службы. Спецыялісты ўскрылі дзверы і знайшлі ў ваннай цела жанчыны. Яе мабільны тэлефон знаходзіўся ў вадзе.
Па папярэдніх даных, загінулая падключыла тэлефон да зарадкі і пачала прымаць ванну. У выніку яна атрымала моцны ўдар токам.
Каментары