Усяго патроху66

Крэмніевая даліна апантана ідэяй «больш разумных дзяцей» — айцішнікі плацяць шалёныя грошы, каб мець дзіця з большым IQ

Кіраўнікі і супрацоўнікі тэхналагічных кампаній плацяць дзясяткі тысяч даляраў для таго, каб выбраць эмбрыёны з самым высокім прагнозным IQ, правесці генетычны скрынінг на рызыкі хвароб і нават знайсці партнёра з выдатнымі інтэлектуальнымі здольнасцямі.

Выданне The Wall Street Journal піша пра новую тэндэнцыю ў Крэмніевай даліне: багатыя прадстаўнікі тэхсектару ўсё часцей звяртаюцца да генетычных тэхналогій, каб свядома ўплываць на інтэлект будучых дзяцей. Ад дарагіх тэстаў эмбрыёнаў і ацэнкі іх патэнцыйнага IQ да паслуг элітных прафесійных сватоў, якія падбіраюць «разумных» партнёраў, — усё гэта становіцца часткай індустрыі, што абяцае стварыць пакаленне нашчадкаў з максімальнымі кагнітыўнымі здольнасцямі.

Вера ў генетычную аптымізацыю

Як піша WSJ, ідэя генетычнай аптымізацыі адлюстроўвае глыбокую веру ў сувязь паміж інтэлектам і поспехам. Многія тэхналагічныя лідары ўпэўненыя, што дасягнулі поспеху дзякуючы сваім добрым генам, і цяпер хочуць наўмысна перадаць гэтую перавагу дзецям. Футурысты, такія як Ілан Маск, заклікаюць інтэлектуальна адораных людзей мець больш дзяцей.

Асноўным інструментам становяцца новыя генетычныя тэсты для ацэнкі эмбрыёнаў, у тым ліку на паказчыкі, звязаныя з інтэлектам. Кампанія Genomic Prediction (адна з першых у гэтай галіне) разам з Nucleus Genomics і Herasight прапануюць паслугі па прагназаванні IQ. Кошт складае каля $6 000 у Nucleus і да $50 000 у Herasight.

Паводле Стывена Сю з кампаніі Genomic Prediction, сфарміравалася цэлая экасістэма заможных і рацыяналістаў, якія хочуць ведаць IQ эмбрыёна, каб выбраць найлепшага. У Крэмніевай даліне, дзе IQ лічыцца каштоўным капіталам, попыт асабліва высокі.

Сярод тых, хто звярнуўся да генетычнага тэсціравання, вылучаюцца Сімона і Малкальм Колінз — актыўныя ўдзельнікі руху, які заахвочвае мець шмат дзяцей. Гэтая пара, якая раней працавала ў тэхналагічнай і венчурнай індустрыях, ужо выхавала чатырох дзяцей, народжаных з дапамогай ЭКА. Для выбару эмбрыёнаў яны скарысталіся паслугамі кампаніі Herasight.

Сімона Колінз расказала, што яны з мужам абралі эмбрыён для цяперашняй цяжарнасці, у першую чаргу, праз нізкую рызыку развіцця раку. Аднак яны былі ў захапленні і ад таго, што гэты эмбрыён, паводле палігеннай ацэнкі, аказаўся лепшы за 99% іншых эмбрыёнаў па верагоднасці выключна высокіх інтэлектуальных здольнасцей.

У размове з журналістамі Колінз заўважыла, што высокі інтэлект хоць і звязаны з перавагамі, такімі як больш высокі даход, не з'яўляецца адзіным важным фактарам для поспеху. Яна б хацела, каб генетычныя тэсты маглі ацэньваць такія рысы, як амбіцыйнасць, упартасць і цікаўнасць, бо, на яе думку, гэтыя якасці значна важнейшыя за проста здольнасці.

Іншыя бацькі наўмысна ідуць на ЭКА без медыцынскай неабходнасці. Так, адна пара праграмістаў, з якой сустрэліся аўтары, расказала, што такім чынам хацела паменшыць рызыкі такіх хвароб, як хвароба Альцгеймера і рак, а таксама мець дзіця з больш высокім IQ.

Атрымаўшы вынікі ад Herasight, яны стварылі сумесную Google-табліцу, у якой ацэньвалі рызыкі і перавагі, вызначаючы, колькі дадатковых балаў IQ варта невялікага павышэння рызыкі нейкай хваробы. У выніку яны абралі эмбрыён з найлепшым агульным балам — цяпер гэта іх дачка.

Навукоўцы папярэджваюць, што прагнозы IQ па генах пакуль недакладныя. Паводле Шая Кармі з Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, мадэлі тлумачаць толькі 5—10% розніцы ў кагнітыўных здольнасцях, і выбар па IQ можа дадаць у сярэднім 3—4 балы ў параўнанні з выпадковым выбарам. «Гэта не зробіць дзіця вундэркіндам», — падкрэслівае ён.

Ёсць і непажаданыя пабочныя эфекты. Як адзначае генетык Саша Гусеў з Гарвардскай медыцынскай школы, выбіраючы найлепшы па IQ эмбрыён, бацькі могуць незаўважна павялічыць рызыку іншых хвароб, напрыклад, аўтызму.

Пошук партнёра — гэта не толькі пра каханне

Існуюць і традыцыйныя шляхі атрымаць «разумнае» дзіця — напрыклад, шляхам адукацыі ці выбару больш інтэлектуальнага партнёра. Але ў даліне нават гэты працэс камерцыялізаваны: дарагія шлюбныя агенцтвы падбіраюць партнёраў па інтэлектуальных крытэрыях.

Як прызнаецца свацця Джэніфер Данэлі, якая бярэ за свае паслугі 500 тысяч даляраў, яе кліенты пастаянна абмяркоўваюць інтэлект і высокі IQ. У яе зараз тры кліенты-CEO, і ўсе яны імкнуцца знайсці партнёра сярод выпускнікоў універсітэтаў, што ўваходзяць у Лігу Плюшчу.

«Яны хочуць выхаваць паспяховых дзяцей, таму думаюць не толькі пра каханне, але і пра генетыку, адукацыйныя вынікі і спадчыну», — патлумачыць Данэлі.

Геніі выратуюць чалавецтва

Адной з самых нечаканых матывацый з’яўляецца страх перад штучным інтэлектам (ШІ).

Удзельнікі некамерцыйнай ініцыятывы Berkeley Genomics Project, якая падтрымлівае даследаванні ў сферы генетычнага адбору і павышэння інтэлекту, лічыць, што ШІ можа знішчыць чалавецтва.

Яе сузаснавальнік матэматык Цві Бенсан-Цілсэн раней вывучаў рызыкі ШІ і прыйшоў да высновы, што надзейна прадухіліць пагрозу пакуль немагчыма. Таму ён пераключыўся на прасоўванне тэхналогій, здольных павысіць інтэлект людзей.

Мужчына падкрэслівае: гэта добраахвотны выбар бацькоў, а не прымусовыя праграмы «адбору», якія ў мінулым практыкавалі некаторыя дзяржавы. Ён верыць, што больш разумныя людзі здолеюць альбо прымусіць ШІ адпавядаць чалавечым каштоўнасцям, альбо пераканаць свет адмовіцца ад яго стварэння.

Каментары6

  • Спартовец прыгажун з нізкім IQ
    14.08.2025
    То бок ITшнікі лічаць сябе добрым генетычным матэрыялам. Праблема толькі ў партнёры. У люстэрка даўно глядзелі?
  • Gattaca
    14.08.2025
    І гэтыя людзі жадаюць перамагчы Гітлера 21 стагоддзі?
    Смешна.
    Няхай гэтыя зацкаваныя бледныя батаны возьмуць сабе ў жонкі паўнакроўных чорных жанчын з плантацый. Раніцай яны будуць накормлены і задаволены, і кожны дзень іх працаздольнасць будзе максімальна павышана ад задавальнення пасля гарачай экватарыяльнай ночы ў стылі бугі.
    А ШІ трэба проста забараніць. Да тых, хто не паслухаецца, трэба даслаць калумбійскіх прафесіяналаў. Не асоба інтэлектуальных, але эфектыўных матацыклістаў з Узі.
    І завязвайце з гэтай Gattacай для імпатэнтаў!
  • Еўгеніка 2.0
    14.08.2025
    100 год таму еўгенікі проста не дазвалялі хворым размнажацца. Зараз пайшлі далей - зачаць кучу дзяцей і забіць лішніх

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць