Грамадства1111

Маляваныча не пусцілі ў Грузію — начаваць ён будзе ў спецпакоі

Акцёра Аляксандра Ждановіча без тлумачэнняў не пусцілі ў Грузію. Маляваныч ехаў туды, каб сустрэцца з сябрамі і правесці творчыя сустрэчы.

Ждановіч расказаў «Нашай Ніве», што цяпер ён знаходзіцца ў аэрапорце Кутаісі.

«Спачатку была затрымка на пашпартным кантролі, думаю, нешта яны ў базе знайшлі. Потым правялі нешта накшталт допыту: навошта, куды, да каго, чым займаецеся? Чаканне каля гадзіны, адмова», — кажа Аляксандр.

Начаваць акцёр будзе ў спецыяльным пакоі на тэрыторыі аэрапорта, абсталяваным для такіх выпадкаў, ежу яму дазволілі набыць за свае грошы. Умовы ў пакоі, кажа ён, сціплыя — шконкі з матрацам, але без пасцелі, прыбіральня.

Раніцай 15-га жніўня Ждановіч мусіць вылецець у Варшаву — ён больш за год жыве ў Польшчы, атрымаў там статус уцекача. Раней акцёр жыў у Грузіі, куды эміграваў з Беларусі праз палітычныя прычыны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Язэп Каляда , Камянец-Літоу́скі
    14.08.2025
    Што ты робіш , Маляваныч ?!
  • 1989
    14.08.2025
    Ўвогуле не разумею што там рабіць ў тых Грузіях. І чаму там такая бальшая дыяспара. Пуць да Ероўпы там яшчэ будзе доўгі і складаны пакуль само мысленне людзей не зменнецца і разуменне таго чаго яны хочуць і куды ідуць.
  • Ватнае Сакартвэла хай
    14.08.2025
    ідзе ў дупу.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць