14 жніўня ўвечары ў Гомелі ў Лядовым палацы на вуліцы Мазурава адбыўся пажар. Паведамленне пра надзвычайную сітуацыю паступіла праз сістэму «Маланка».

Скрыншот з відэа
Аказалася, што загарэлася памяшканне сушылкі. Пажарнікі ліквідавалі агонь з дапамогай вогнетушыцеля. З будынка самастойна выйшлі чатыры чалавекі, пацярпелых няма.
У выніку здарэння пашкоджаныя цеплагенератарная ўстаноўка і спартыўная экіпіроўка. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
Каментары