Музыка1212

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава

Леташнюю назву «ХарчФэст» вырашылі ціхенька пахаваць. Здаецца, прычына простая: галоўны спонсар зноў знайшоў грошы на музычны фестываль.

Фота з інстаграма Юліі Савічавай

Апошнія гады лёс аднаго з буйнейшых музычных фестываляў Беларусі «Лідбір» складваўся даволі драматычна.

Нагадаем: першы фестываль «Лідбір» прайшоў у 2015 годзе. Ён стаў своеасаблівай візітоўкай Ліды. Хэдлайнерамі ў розныя гады станавіліся «Бі-2», «Чайф», «Акіян Эльзы» і іншыя папулярныя гурты. Арганізатары паведамлялі, што колькасць гасцей свята дасягала 130 тысяч чалавек.

Складаныя часы для мерапрыемства пачаліся разам з пандэміяй — былі тры гады адмен і пераносаў. У 2023 годзе «Лідбір» усё ж адбыўся. Але, як кажуць, гэта было ўжо зусім не тое: замест папулярных гуртоў арганізатары далі сцэну розным кавер-бэндам і праўладным артыстам кшталту Skynet. Не абышлося без затрыманняў.

Летась улады Ліды ўвогуле заявілі пра глабальны рэбрэндзінг мерапрыемства. Яго вырашылі зрабіць больш падобным да таго, як традыцыйна праходзіць дзень горада ў любым беларускім райцэнтры: тэматычныя стэнды розных прадпрыемстваў, не надта арыгінальныя фотазоны з бульбай ды морквай, а таксама дзеці з чырвона-зялёнымі сцягамі на шчочках.

Нават назву змянілі — з «Лідбір» на «ХарчФэст». А хэдлайнерам фестывалю стала Вольга Бузава, якая не толькі спявае прапагандысцкія песні, але яшчэ і набывае для расійскіх салдат рыштунак.

І новая назва, і галоўная гераіня свята выклікалі хвалю хэйта і абурэння ў сацыяльных сетках. Аднак усе квіткі на «ХарчФэст» прадалі, а сама Бузава потым заявіла, што на яе выступ сабралася 100 тысяч чалавек.

Імаверна, прычына была ў тым, што летась галоўны спонсар івэнта — кампанія «Лідскае піва» — значна зменшыў свой фінансавы ўдзел. Таму рабіць прыйшлося тое, на што ў мясцовых уладаў хапіла грошай.

Сёлета ж на сайце «Лідбіра» пазначана, што людзей з рознымі музычнымі густамі зноў збірае менавіта «Лідскае піва».

Адбудзецца фестываль 13 верасня. Першыя квіткі на гала-канцэрт прадаваліся па цане 60 рублёў, а VIP-квіткі — 195 рублёў. Цяпер жа цэны выраслі: за звычайны квіток прыйдзецца заплаціць амаль 80 рублёў і 215 рублёў за VIP. Аўтобусы з Мінска каштуюць 165 рублёў.

Фота з тг-канала «Лідбір»

Хэдлайнеркай «Лідбіра» стане расійская спявачка Юлія Савічава. Арганізатары пішуць, што гэта «поп-ікона, якая дасць рок на нашай сцэне».

Артыстка знаходзіцца ў базе ўкраінскага «Міратворца» за тое, што выступала ў акупаваным Расіяй Крыме ў 2015 годзе. Расійскія СМІ прыпісвалі Юліі фразу: «Крым наш!», якую яна быццам бы сказала падчас таго візіту. Але спявачка гэта абвяргала і казала, што сама яна — апалітычны чалавек.

Пазіцыя Савічавай наконт вайны ва Украіне выглядае як «па-за палітыкай»: 24 лютага 2022 года яна ў сваім тэлеграм-канале апублікавала сумны смайлік, а праз тыдзень напісала там: «Усім прывітанне. Бачыце, мне спатрэбіўся тыдзень, каб больш-менш адысці ад шоку. Я цалкам сышла ў студыйную працу над новым міні-альбомам і спадзяюся, усё атрымаецца. Давайце з вамі дамовімся — я не закрываю каментары, а вы абяцаеце мне быць такімі ж добрымі і адэкватнымі маімі слухачамі, такімі, якія вы ў мяне і ёсць. Вельмі вас пра гэта прашу».

Нейтралітэту імкнецца прытрымлівацца і Антон Токараў, які таксама выйдзе на сцэну «Лідбіра». А вось вядучы і спявак Аляксандр Пушны (яшчэ адзін удзельнік фестывалю) у свой час адкрыта называў анэксію Крыма «перамогай Пуціна» і «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ён выклаў сторыс: «Не вайне!» — і на гэтым скончыў.

Расійскі гурт The Hatters, які таксама сярод хэдлайнераў, у 2022 годзе былі супраць вайны, але хутка пазіцыю змянілі. Цяпер яны актыўна гастралююць — у тым ліку, і ў акупаваным Крыме.

З беларусаў сярод зоркавых удзельнікаў пазначаны інды-рок гурт «Барысаўскі тракт».

Дарэчы, цэны на арэнду жылля ў Лідзе ўжо пайшлі ўгору: калі звычайна тут за трохпакаёўку просяць 60-70 рублёў, то ў ноч «Лідбіра» — 400.

Каментары12

  • - Тату, тату! Лезе чорце ў хату! - Дарма! Абы не маскаль.
    13.08.2025
    Позже савичева написала: "Я всегда буду петь для своих. Свои — это те, кто вырастили меня и дали мне всё. Я обязана России, никто не заставит меня повернуться против своей страны. Наши мальчики, которые сейчас на войне, храни вас Бог. Ребята, возвращайтесь скорее домой живыми и здоровыми. Моё сердце с вами"
  • Барадзед
    13.08.2025
    Нынче кон чен ые управляют гродненской областью. Савичева с ее песнями для школьниц и фестиваль пива. Ещё бы Монеточку пригласили.
  • Ёсік
    13.08.2025
    Дажыліся, няма каго прызначыць галоўным спеваком ці сьпявачкай, цягнуць абы каго. Яе песьні гадоў 15 таму скончыліся. А нашыя маладзёны апасьля с.акаў як быццам піва, будуць ля сцэны скакаць. Ані гонару, ані сумленьня.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць