Эканоміка

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Закон «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання» не нясе дадатковых рызык для бізнэсменаў, якія з'ехалі з Беларусі. Але вырашае даўно наспелую праблему злоўжыванняў праз фактычны кантроль дырэктара адным з акцыянераў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Shutterstock

Парламент цяпер разглядае праект закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання». Прапануюць змяніць наступнае — удзельніку таварыства з абмежаванай адказнасцю, каб выйсці з кампаніі, трэба будзе падаваць заяву аб выхадзе натарыусу. Раней заява падавалася дырэктару.

У інтэрнэце з'явілася меркаванне, што гэтыя праўкі (іх яшчэ не прынялі ў другім чытанні) збіраюцца ўвесці, каб ускладніць жыццё бізнэсоўцам за мяжой, якія не могуць вярнуцца ў краіну і асабіста падаць такую заяву. Але сэнс закона ў іншым.

У Беларусі дзейнічае просты спосаб выхаду са складу заснавальнікаў кампаніі: патрабуецца толькі прынесці дэкларатыўную заяву дырэктару, які на яе падставе ўнясе змены ў статут і зарэгіструе іх у выканкаме.

Сам бенефіцыяр — калі ён толькі адначасова не дырэктар — не мае на гэта паўнамоцтваў.

Адпаведна, ад выканальнасці дырэктара залежыць, як хутка гэтыя змены будуць аформлены.

І тут узнікае тонкі момант і прастора для разнастайных злоўжыванняў. Уявім сабе сітуацыю, што ў кампаніі з некалькімі заснавальнікамі бізнэс не пайшоў угару і паўстала пытанне субсідзіярнай адказнасці (іншымі словамі — выплат па даўгах кампаніі, якія могуць быць перакладзеныя на канкрэтных фізічных асоб-заснавальнікаў, калі ў кампаніі не хапае ўласных сродкаў і маёмасці для разліку). 

Некаторыя заснавальнікі могуць рашыць кінуць партнёраў шляхам уцёку з тонучага бізнэсу, пакуль яшчэ ёсць такая магчымасць — нават плюнуўшы на грошы ад ацэнкі іх долі.

Адпаведна, у таго, хто кантралюе дырэктара, ёсць інструмент для прызначэння адказнага за ўсе страты: дырэктар проста зарэгіструе выхады з бізнэсу адных, а другіх — не, нават калі яны захочуць зрабіць тое ж самае.

Можа быць і іншая сітуацыя, калі адзін з заснавальнікаў па сваіх прычынах хоча выйсці з бізнэсу — напрыклад, ён трапіў туды проста як намінал па дамоўленасці, або кампанія пачала займацца рэчамі, якія не падабаюцца аднаму з заснавальнікаў — а яго не выпускаюць. Праз вусны загад дырэктару можна не рэгістраваць змены і ігнараваць заяву.

Можна ўявіць і трэцюю сітуацыю, калі акцыянера праз кантраляванага дырэктара выкідваюць з бізнэсу з нагоды нібыта існуючай заявы, а яму потым прыйдзецца нямала пастарацца, каб даказаць незаконнасць гэтага рашэння.

Гэта ўсё не вельмі частыя, але ўсё ж існуючыя ў беларускай бізнэс-практыцы сітуацыі. 

Разумеючы гэта, бізнэс-супольнасць стала ставіць пытанне закрыцця гэтай дзіркі ў практыцы задоўга да падзей 2020-га. Першыя абмеркаванні патрэбных змен адбыліся яшчэ ў 2019-м. 

Відавочнае рашэнне было ў тым, каб увесці ў схему трэці незаангажаваны бок — натарыуса. На яго немагчыма націснуць, яго работа — зарэгістраваць жаданне аднаго з заснавальнікаў выйсці і пісьмова апавясціць аб ім таварыства і рэгіструючыя органы. 

Цяпер акцыянер павінен будзе несці заяву яму, а не дырэктару. 

Урэшце, візіт да натарыуса не павінен быць асабістым. Нават калі сузаснавальнік жыве за мяжой і не можа з'явіцца асабіста, падаць заяву натарыусу зможа прадстаўнік па даверанасці.

Такім чынам, можна ўявіць вельмі мала сітуацый, у якіх прыняцце гэтага закона можна нашкодзіць палітычным эмігрантам. Для гэтага павінна супасці шмат рэдкіх абставін адначасова:

— суакцыянер пражывае за мяжой і не можа вярнуцца;

— хоча выйсці з бізнэсу па ўласнай волі, а не праз продаж долі;

— не мае даверанасці на сваякоў ці іншага прадстаўніка;

— не можа або не мае на каго зрабіць даверанасць у іншай юрысдыкцыі; 

— не мае каму фіктыўна прадаць сваю долю, каб ужо другі чалавек падаў заяву натарыусу як новы акцыянер. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць