У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула
ДТЗ адбылося ў мінулую нядзелю на дарозе Орша — Дуброўна. Аўтамабіль вылецеў у кювет і некалькі разоў перакуліўся. Пацярпелі 23‑гадовая пасажырка, 26‑гадовая кіроўца, загінула 56‑гадовая пасажырка.

Па інфармацыі Orsha.eu, 26‑гадовая кіроўца — гэта следчая дубровенскага Следчага камітэта Ганна Макарэвіч. У 2022 годзе яна была прызнана адной з найлепшых супрацоўніц свайго аддзялення, прынамсі, так яна казала ў артыкуле на сайце СК. А загінулая ў выніку аварыі жанчына — маці маладой следчай.
Улічваючы, што на фота і відэаматэрыялах не відаць іншых аўтамабіляў ‑ удзельнікаў аварыі, можна меркаваць, што кіроўца сама не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў у кювет, некалькі разоў перакуліўся, а 23‑гадовую пасажырку давялося вымаць з корпуса машыны з дапамогай ратавальнікаў.
Каментары