Гісторыя55

Пацеркі з марскіх лілей, якім сотні мільёнаў гадоў. На Беларусі тысячагоддзямі рабілі ўпрыгажэнні з акамянеласцей

Сёння марскія лілеі ў выглядзе скамянелых рэшткаў можна сустрэць толькі ў музеях, але тысячы гадоў таму нашыя продкі бачылі ў гэтых старажытных артэфактах выдатны матэрыял для стварэння ўпрыгажэнняў.

Акамянелая марская лілея. Фота: тэлеграм-канал «Першабытная археалогія ў кантэксце»

Пра ўпрыгажэнні з незвычайнага матэрыялу распавядае тэлеграм-канал «Першабытная археалогія ў кантэксце», які вядзе археолаг Аляксандр Вашанаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Эстэтычныя акамянеласці

Марскія лілеі (Crinoidea) — гэта старажытныя марскія жывёлы, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ ў палеазойскую эру, сотні мільёнаў гадоў таму. Марскія лілеі не вымерлі, яны дагэтуль жывуць у марах па ўсім свеце. Іх найбліжэйшыя сваякі — марскія зоркі і марскія вожыкі. 

Акамянелыя фрагменты сцёблаў марскіх лілей у выглядзе зорачак, знойдзеныя ў штаце Юта. Фота: Wikimedia Commons

Парэшткі старажытных марскіх лілей дайшлі да нас толькі ў выглядзе акамянеласцей, незвычайны выгляд якіх здаўна рабіў іх прывабнымі для людзей.

На тэрыторыі Беларусі знаходкі акамянеласцей марскіх лілей прымеркаваны да краявых ледавіковых утварэнняў і азёр. Нашы продкі пабачылі ў іх выдатны матэрыял для рамяства. 

Выкарыстанне пацерак з марскіх лілей на Беларусі ахоплівае неверагодна доўгі часавы адрэзак — з канца палеаліту да ранняга жалезнага веку. Гэта значыць, што розныя супольнасці на нашых землях працягвалі выкарыстоўваць адзін і той жа матэрыял на працягу дзясяткаў стагоддзяў. Асабліва ўражвае, што ў руках старажытных майстроў аказваліся скамянеласці, якім ужо былі сотні мільёнаў гадоў.

Старажытныя ўпрыгажэнні са старажытнага матэрыялу

Найчасцей археолагі знаходзяць асобныя членікі сцябла з характэрнай скразной адтулінай у цэнтры. Гэтыя пацеркі могуць мець розныя формы: ад простых акруглых да складаных зоркападобных.

Пацеркі з акамянелых марскіх лілей, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі. Фота: тэлеграм-канал «Першабытная археалогія ў кантэксце»

Адзін з найбольш значных прыкладаў на Беларусі паходзіць з помніка Кавальцы 4. Тут знойдзены пацеркі з Crinoidea, якія датуюцца бёлінгскім пацяпленнем (інтэстадзіялам) — прыкладна 12 420 гадоў таму. Гэта азначае, што традыцыя выкарыстання такіх упрыгажэнняў вядомая яшчэ з позняга палеаліту.

У апошнія гады археолагі ўсё часцей знаходзяць падобныя артэфакты. Геаграфія знаходак ахоплівае розныя куткі Беларусі: Асавец 2 (Бешанковіцкі раён), Бярэшча 1 (Лепельскі раён), Задзеўскае 1 (Пастаўскі раён), Клішына 3 (Крупскі раён) і нават малое гарадзішча на Менцы эпохі ранняга жалезнага веку.

Аналогіі беларускіх знаходак вядомы з шэрагу помнікаў з тэрыторыі Еўропы, дзе яны былі выяўлены як у культурных напластаваннях, так і ў пахаваннях.

Кожнае такое адкрыццё дадае новыя штрыхі да разумення таго, як старажытныя людзі ўспрымалі прыродныя матэрыялы і выкарыстоўвалі іх у сваім побыце і абрадах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • хамса = европейский (не путать с еврейским) анчоус , альбо хазяйка меднай гары )
    14.08.2025
    я тады студэнткай была арх факультэта. але на выставу камянёў аднойчы пайшла блізу гарняцкага факультэта БДУ. ну як выставу... ярмарка прыезжых скамарохаў з расеі-то насамрэч была. а там таўпень з жэншчын жылаюшчых малахітавыя шкатулкі і іншыя ўпрыгажэнні.. ні падступіцца.. а мяне "упрыгажэнні" і не цікавілі-то ніколі. а што цікавіла? натуральнае. на той выставе падыходзіла да сталоў, дзе жэншчын не было. разглядала грубыя камяні. як раптам... бачу - ён. аманіт. нібы адбітак скрутка іржавай арматуры з нарэзкай у елачку. падыходжу і пытаю:
    - колькі?
    прадавец (прыгожы, барадаты, у швэдры грубай вязцы - усё, як я люблю) робіць мне маленечкую лекцыю, хто гэта і адкуль. прам на кавалачку пергамента піша, колькі гэтаму аманіту млн год і пытае:
    - а вы толькі старых любіце?
  • хамса
    14.08.2025
    - а вы толькі старых любіце?

    пытанне і адказ

    я люблю сапраўдных
  • хамса
    14.08.2025
    нехта можа спытаць, што мяне ўразіла апошнім часам?

    смерць Озіка

    чалавек сышоў дастойна. даў апошні канцэрт і памёр

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць