Грамадства1515

Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку

Таццяна — жонка аднаго з дырэктараў EPAM Андрэя Шубадзёрава (разам пара выхоўвае чацвярых дзяцей: траіх агульных і дачку Андрэя). У студзені 2024 года ёй паставілі папярэдні дыягназ рак кішэчніка, піша Devby.io.

Андрэй расказвае: яго жонцы зрабілі МРТ у сербскай клініцы і ўбачылі, што адна вобласць кішэчніка павялічылася да 10 см. Затым ужо ў Чарнагорыі Тацяна прайшла каланаскапію.

— Гастраэнтэролаг адвёў мяне ў бок і сказаў: «Я мяркую, што гэта пухліна — і ўсё сур’ёзна». Але МРТ больш нічога не паказала, таму мы спадзяваліся, што гэта нешта іншае, запаленне, напрыклад.

«Таццяне зрабілі біяпсію. Мы чакалі вынікаў і абмяркоўвалі з дактарамі аперацыю, яе можна было выканаць даволі тэрмінова — і там жа, у Чарнагорыі. Аднак адзін са спецыялістаў звярнуў увагу на вялікі пакет лімфавузлоў на здымку — і сказаў, што гэта «міна запаволенага дзеяння». «Я не рэкамендаваў бы вам гэта рабіць тут, у Чарнагорыі».

Андрэй і Таццяна вырашылі шукаць іншы варыянт. Суразмоўца вывучыў рэйтынг краін, у якіх дактары паспяхова лечаць рак, — у топе ЗША, Ізраіль, Германія і Швейцарыя.

— Трапіць у Амерыку ў найкарацейшыя тэрміны нерэальна, а ў Ізраілі цэны ў разы вышэйшыя, чым у Еўропе.

«Мы пачалі шукаць нешта ў Германіі — і, о цуд, дзякуючы ўнутраным кантактам знайшлі. Адзін з супрацоўнікаў EPAM, немец, параіў звярнуцца ў Klinikum Bogenhausen — гэта буйная бальніца, якая з’яўляецца часткай універсітэцкай клінікі Мюнхена, і там вельмі добрае аддзяленне гастраэнтэралогіі».

@belarusnovosti Начальник из EPAM собирает деньги на лечение жены #беларусь #новостибеларуси #онкология #минсксейчас #белорусы ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

«Гэта быў час, калі кожны дзень прыходзілі несуцяшальныя навіны»

1 лютага яны адправілі заяўку — а ўжо 6 лютага сустракаліся з гастраэнтэролагам Вольфгангам Шэпам.

Дактары вывучылі дакументы, што прывезлі Андрэй і Таццяна (на той момант ужо былі вядомыя вынікі біяпсіі — на жаль, гістолагі выявілі ракавыя клеткі), і сказалі, што пры ўсёй павазе да калег з Чарнагорыі, яны павінны правесці сваё абследаванне.

Таццяну паклалі ў бальніцу, ёй зрабілі шэраг даследаванняў, у тым ліку біяпсію лімфавузлоў. Андрэй згадвае, што гэта быў час, калі «кожны дзень прыходзілі несуцяшальныя навіны».

Спачатку дактары выявілі чатыры другасныя пухлінныя ачагі ў печані (хоць да таго іх калегі лічылі, што метастазаў у арганізме няма).

«Але самае непрыемнае — яны атрымалі інфармацыю аб лімфавузлах: «пакет» знаходзіўся побач з артэрыямі, якія забяспечваюць крывёй ногі, — і не дазваляў правесці аперацыю», — расказвае Андрэй.

Кансіліум вырашыў прызначыць Таццяне хіміятэрапію на 3 месяцы (усяго 6 сеансаў), і паралельна — імунатэрапію манакланальнымі антыцеламі з 12 сеансаў.

Андрэй падрабязна прыводзіць тыднёвы графік сваёй жонкі: у панядзелак — хіміятэрапія, у сераду — імунатэрапія («ад яе ў пацыентаў больш за ўсё пабочных эфектаў, і што самае страшнае для дзяўчат — усё гэта адбіваецца на прыгажосці твару і цела»).

«У пратаколах прапісана прысутнасць родзіча як умова для выздараўлення»

Было няпроста (Андрэй увесь той час коратка характарызуе словазлучэннем «пякельнае пекла»), але праз 3 месяцы вынікі ашаламілі нават дактароў: два метастазы «сышлі», яшчэ два паменшыліся ў памерах. І паколькі яны знаходзіліся на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, дактары ўжо маглі адразу выдаліць іх шляхам радыёчастотнай абляцыі.

— Нам сказалі рыхтавацца да аперацыі. Праз месяц Таццяне выдалілі ўсю пухліну, а таксама лімфавузлы з таго «пакета».

Аперацыя была малаінвазіўнай — з дапамогай робата Da Vinci. Праз усяго пяць сутак пацыентку выпісалі.

Зразумела, за гэтым пайшоў яшчэ адзін курс хіміятэрапіі (а потым працяглы перыяд аднаўлення). Андрэй і Таццяна пастаянна ездзілі ў клініку на ін’екцыі.

Андрэй робіць невялікае адступленне, каб пахваліць дактароў і ўспомніць добрым словам доктара Марціна Фукса, які вёў усё лячэнне, а таксама захапіцца стаўленнем усяго персаналу бальніцы да пацыентаў.

— Што прыкметна: у Германіі нават у пратаколах прапісана прысутнасць родзіча як абавязковая ўмова для выздараўлення — ад гэтага на 50% залежыць поспех лячэння.

У кастрычніку яны атрымалі папярэдняе заключэнне аб тым, што ў Таццяны наступіла рэмісія — можна ехаць дадому.

У лютым Таццяна прайшла першы чэк-ап. Вердыкт медыкаў цешыў: «Ніякіх слядоў ракавых клетак». Але чэк-ап у чэрвені, на жаль, паказаў рэцыдыў. Дактары настойваюць на тым, што лячэнне неабходна пачаць неадкладна — да курсу хіміятэрапіі зараз вырашана дадаць радыётэрапію.

«Калі б не мае сябры, не людзі, з якімі я працаваў, — не ведаю, як справіўся б»

У ходзе гутаркі Андрэй шмат гаворыць аб тым, як дапамаглі яму калегі і сябры ў той нялёгкі перыяд: лячэнне Таццяны абышлося ў немалую суму — 250 тысяч еўра, і нейкія грошы прыйшлося пазычаць (асабліва ўдзячны Андрэй былым калегам з Wargaming — «ад іх прыйшла большая частка дапамогі»).

— Калі б не мае сябры, не людзі, з якімі я працаваў раней і зараз, — я не ведаю, як справіўся б.

Зараз Андрэю зноў патрэбна дапамога. Ён кажа, што «не паспеў матэрыяльна аднавіцца», — а на новае лячэнне, па папярэдніх падліках, спатрэбіцца не менш за 100 тысяч еўра.

Андрэй звяртаецца да супольнасці, а таксама да калег, якім дапамог у свой час: нават невялікая сума сыграе вялізную ролю. Дапамагчы можна, далучыўшыся да збору па спасылцы або пераводам на карту.

Рэквізіты для пераводу

  • PayPal:
  • [email protected]
  • phone: +38267148617
  • address: Herceg — Novi, Meljine, Lazure A301
  • Карта Прыёрбанк: 4916 9896 6006 3305 04/28
  • ПРЫОРБАНК ААТ
  • УНП 100220190
  • БІК PJCBBY2X
  • N транзітнага рахунку — BY85PJCB38129990001611000933 для залічэння на рахунак кліента
  • N BY 03PJCB30141030081073684933 Шубадзёраў Андрэй Юр’евіч, 18.09.1968 г. н.
  • Карта СБЕР: Tatiana Shubaderova, +7 921 361-74-95

Рэквізіты

  • Атрымальнік: ШУБАДЗЁРАВА ТАЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА
  • Нумар рахунку: 40817810955863019063
  • Банк атрымальніка: СЕВЕРО-ЗАПАДНЫЙ БАНК ПАО СБЕРБАНК
  • БІК: 044030653
  • Кар. рахунак: 30101810500000000653
  • ІНН: 7707083893
  • КПП: 784243001
  • SWIFT-код: SABRRUMM

Або — па нумары карты (Сбербанк) 2202203262921663

Андрэй кажа, што кампанія таксама дапамагае яму — у тым ліку тым, што дае яму магчымасць знаходзіцца побач з жонкай і працаваць. Але па фінансавую падтрымку ў EPAM ён не звяртаўся — кампанія перажывае «не самыя лепшыя часы», ды і ёй ёсць, каму дапамагаць: працаўнікам-рэлакантам, а таксама ўкраінскім супрацоўнікам.

Каментары15

  • Вы сур'ёзна
    14.08.2025
    Шчыра спачуваю Таццяне! Але... Вы сур'ёзна? Адзін з дырэктараў ЕПАМ, пра які, дарэчы, зусім нядаўна быў артыкул, як у іх усё добра ў бізнесе, збірае дапамогу? Нічога ў гэтым словазлучэнні не бянтэжыць?
  • Шубодер
    14.08.2025
    НН, А почему нет бэкраунда этого шубодерова в статье? Он лукашенковский военный который был посажен в варгейминг на должность GR( говермент релейшеншип). Теперь вот в епаме оказался, думаю с теми же целями.
  • А
    14.08.2025
    "Адзін з дырэктараў"... "дырэктар" у EPAM - гэта кшталту загадчык аддзела. Бачу, што вы гэта проста скапіравалі з devby, але ім ганьба за такое, як профільнаму выданню.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць