Сяржант Аркадзь Неўдах трапіў у аварыю — у яго аўтамабіль урэзаўся BMW, кіроўца якога пасярод ночы пайшоў на абгон усляпую.

Апоўначы 9 жніўня ў Лунінецкім раёне адбылася смяротная аварыя. BMW, якім кіраваў 40-гадовы мясцовы жыхар, у цемры пайшоў на абгон і на сустрэчцы ўрэзаўся ў «Опель». Кіроўца BMW і яго пасажырка трапілі ў бальніцу, а вось 20-гадовы кіроўца «Опеля» загінуў.
Цяпер брэсцкая міліцыя паведаміла пра трагічную гібель 20-гадовага сяржанта Аркадзя Неўдаха. Ён служыў міліцыянерам узвода патрульна-паставой службы Лунінецкага РАУСа.
«Вясёлы, жыццярадасны, мэтанакіраваны хлопец, надзейны таварыш, перспектыўны супрацоўнік — такім ён назаўсёды застанецца ў памяці калег», — гаворыцца ў некралогу.
Пра іншыя трагічныя здарэнні з 20-гадовымі жыхарамі Лунінецкага раёна на мінулым тыдні не паведамлялася.
Каментары
Нармальны чалавек у такім узросце ў МУСарню прыслугоўваць рэжыму пасля таго, што было ў 2020-м (а ён быў ужо ў цалкам свядомым узросце), не пойдзе.