Учора ў 21:01 на лінію «112» патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яна разам з дзецьмі заблукала ў лесе каля вёскі Кулікі.

Ратавальнікі выехалі ў меркаваны раён пошуку. Стала вядома, што каля 16:00 жанчына разам з чатырма дзецьмі адправілася ў лес у грыбы. Калі пачало цямнець, яны зразумелі, што згубіліся.
Работнікі МНС падтрымлівалі сувязь па мабільніку, паведамляе прэс-служба МНС.
У 22:04 ратавальнікі выявілі грыбнікоў у лясным масіве. Нікому з іх медыцынская дапамога не спатрэбілася.
У пошукавай аперацыі былі задзейнічаны 6 адзінак тэхнікі МНС і 13 чалавек.
Каментары