Усяго патроху66

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя

Выкладчык БНТУ Мікалай Шчарбіцкі вывучыў 14 моў. Акрамя рускай і беларускай, ён ведае англійскую, шведскую, японскую, венгерскую, кітайскую, італьянскую, іспанскую, нямецкую, латынь, арабскую, турэцкую і іўрыт.

Мікалай Шчарбіцкі. Фота: «Смартпрэс»

Пра яго піша «Смартпрэс».

Для Мікалая вывучэнне моў — гэта не проста захапленне, а спосаб пазнаваць свет і будаваць кар'еру (ён выкладае мовы, займаецца перакладамі). 

Аднак шлях да паліглоцтва не заўсёды быў гладкім. Напрыклад, венгерскую мову Мікалай называе надзвычай складанай.

«У большасці моў ёсць універсальныя словы, якія можна адгадаць нават без ведання: «лекар» — гэта «доктар» або «медык» амаль усюды. А на венгерскай гэта orvos («орваш») — паспрабуй здагадайся без падрыхтоўкі!»

Многіх дзівіць, як можна ўтрымліваць у галаве столькі моў. 

«Мовы, якімі я карыстаюся часта — англійская, руская, беларуская, — заўсёды пад рукой. А тыя, што радзей, напрыклад, іўрыт або латынь, знаходзяцца ў «закансерваваным» стане. Калі мне трэба іх ажывіць, за тыдзень інтэнсіўнай практыкі я магу свабодна загаварыць», — тлумачыць Мікалай.

Тым, хто хоча вывучыць мовы, ён раіць займацца гэтым рэгулярна: лепш 10-15 хвілін кожны дзень, чым гадзіну раз у тыдзень. «Без граматыкі словы — як канструктар без інструкцыі: нібы дэталі ёсць, а што з імі рабіць, незразумела. Вучыце словы ў сказах, у кантэксце. Па першым часе гэта будуць максімальна простыя сказы — літаральна з трох-чатырох слоў. Але менавіта калі мы генеруем маўленне, тады наш мозг працуе ў правільным фармаце і запамінае».

Дарэчы, па назіраннях Мікалая Шчарбіцкага, людзі, якія вывучылі спачатку нямецкую або французскую мовы, з вялікай цяжкасцю асвойвалі англійскую. І наадварот: тыя, у каго першай была англійская, нашмат лягчэй асвойвалі граматыку нямецкай, італьянскай або іспанскай моў.

Каментары6

  • Ilona Davydova
    05.07.2025
    Віталь, ну пакладзi пад галаву падручнiк, калi на канапе ляжыш, цiкток глядзiш. Так лепей?
  • 911
    06.07.2025
    И какой уровень владения этими языками?
    My name is Minsk?
  • Элька
    06.07.2025
    Гэта здорава! Але я налічыла 12 моў, што таксама вельмі крута. Аднак чаму родныя мовы стаяць у адным шэрагу з замежнымі?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

Франак Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе. Мы не ўмеем прадаваць поспехі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць