Каханне і сэкс4040

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Кікбаксёр Віталь Гуркоў некалькі месяцаў таму пахваліўся, што зрабіў прапанову рукі і сэрца, але паказваць каханую не спяшаецца. Хто ж тая Ганна?

Віталь Гуркоў. Фота з яго інстаграма

Напрыканцы мая Віталь Гуркоў зрабіў сторыс з выявай двух заручальных пярсцёнкаў і напісаў на ўкраінскай мове: «Я зробив пропозицію. Анна відповіла так!».

Удакладняць, што гэта з дзяўчына, баксёр не стаў. У яго акаўнце ёсць фотаздымак, на якім ён абдымае прыгажуню, але ж пара стаіць да фатографа спінамі.

Прааналізаваўшы сторыс баксёра, «Наша Ніва» ўсё ж змагла даведацца, хто ж стаў абранніцай Віталя. Ён адпачывае і вандруе разам з украінкай Ганнай Ясмінай.

@nashaniva Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. А хто ж нявеста? #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Яна жыве ў Кіеве і мае шасцігадовага сына. Ганна — дыджэй, выступае на розных вечарынах.

Ганна Ясміна. Фота з яе інстаграма

Наколькі вядома, раней Віталь Гуркоў ніколі не быў жанаты.

Даволі працяглымі былі яго адносіны з гімнасткай Меліцінай Станютай, з якой Віталь пазнаёміўся ў 2015 годзе. Але ж там усё было не вельмі проста. Калі ў 2019-м чарговы раз пайшлі чуткі пра тое, што пара разышлася, Гуркоў у каментарыі для «Нашай Нівы» заявіў, што ў іх усё вельмі добра і літаральна тыдзень таму ён са Станютай размаўляў пра вяселле.

Віталь Гуркоў і Меліціна Станюта

У тым жа 2019 годзе расійскія СМІ пісалі пра тое, што ў баксёра быццам бы раман з беларускай спявачкай Рытай Дакотай, якая тады была ў разводзе. Але ж у выніку Гуркоў сказаў, што гэта плёткі: «Так, мы сустракаліся. Але гэта было 10 гадоў таму».

Яшчэ напачатку 2020 года Гуркоў і Станюта зрабілі агульны гарачы фотасэт, а праз некалькі месяцаў баксёр у «Жыцці-маліна» прызнаўся, што адносіны зайшлі ў тупік. Віталь казаў, што некалькі разоў вельмі рамантычна рабіў Меліціне прапанову стаць яго жонкай, але адказы былі розныя: «Былі і слёзы, і так, і не. І ўсё астатняе».

У 2020 годзе Гуркоў праз палітычную сітуацыю ў Беларусі паехаў ва Украіну і застаўся там. Нядаўна экс-кікбаксёр выклаў у інстаграме фота ў форме афіцэра ўкраінскай паліцыі з подпісам: «Служу ўкраінскаму народу!».

Каментары40

  • LKjd
    08.07.2025
    Няхай у Віталя нарэшце ўсё атрымаецца. Ён адважны і годны хлопец і заслугоўвае самай лепшай і шчаслівай сям'і. Віншую яго!
  • Гуппи
    08.07.2025
    Эта Зина нашей Мелитинке в подметки не годится
  • Очевидно
    08.07.2025
    Если мужик в таком возрасте ещё ни разу не был женат, с ним что-то не так

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць