Каханне і сэкс4040

Аляксей Талай развёўся з другой жонкай

Вядомы паралімпіец балюча перажывае разрыў і заклікае забараніць жанчынам доступ у сацыяльныя сеткі, бо «інстаграм — зброя масавага знішчэння сем'яў і лёсаў дзяцей і мужчын».

Аляксей Талай з другой (ужо былой) жонкай Анастасіяй. Фота: сацсеткі

Першы раз Аляксей Талай ажаніўся, калі яму было 20 гадоў. Абранніцай стала школьная сяброўка Марыя Дасужая. Яна падтрымлівала Талая пасля няшчаснага выпадку, калі хлопцу адарвала рукі і ногі знойдзенай мінай. 

Маладыя людзі сталі бавіць час разам. Па словах Аляксея, калі ён зразумеў, што адносіны ўжо перайшлі ў катэгорыю сур’ёзных, то прапанаваў Марыі расстацца — бо не хацеў сапсаваць жыццё дзяўчыне. Яна пакрыўдзілася на такія словы і сказала, што ніколі не кіне каханага.

Аляксей з першай жонкай Марыяй. Тут і далей скрыншоты з фільма «Птушка Фенікс Аляксея Талая»

Пара пабралася шлюбам у 2003-м, нарадзіліся двое сыноў — Марк і Уладзіслаў. Яны ўжо дарослыя. Малодшы Уладзіслаў летась пайшоў служыць у спецназ (адвучыўся ён у Мінскім дзяржаўным каледжы на цесляра). Старэйшы Марк, па словах бацькі, праходзіць службу ў Інстытуце памежнай службы.

Старэйшыя сыны Аляксея Талая з роднымі

У 2010 годзе Аляксей і Марыя аформілі развод. Талай казаў, што праблема была ў тым, што ён стаў больш часу надзяляць бізнэсу, спорту і дабрачыннасці, а не жонцы. Але ў жыцці сыноў, маўляў, працягваў удзельнічаць.

Аляксей Талай з другой жонкай Анастасіяй, іх агульнымі дзецьмі і сынамі ад першага шлюбу

З другой жонкай — Анастасіяй Франковай — Талай пазнаёміўся ў сацсетках. Кажа, пабачыў здымкі прыгожай дзяўчыны, пасумняваўся крыху, але вырашыў усё ж напісаць.

Як пасля распавядала Анастасія ў інтэрв’ю, яна спачатку не ведала нічога пра інваліднасць мужчыны, бо ў таго ў акаўнце былі толькі партрэтныя здымкі.

Дзяўчына прызнавалася, што калі б з ёй на вуліцы паспрабаваў пазнаёміцца мужчына на інвалідным вазку, то яна хутчэй за ўсё адмовілася б.

Анастасія і Аляксей з сынам Яраславам і дачкой Дар'яй

«Калі ў нас пачаліся адносіны, я сустрэла вялікае неразуменне ў грамадстве. Гэта было ці не самае страшнае, што я перажыла, — распавядала ў 2021 годзе Анастасія. — Мама плакала, стаяла на каленях і прасіла, каб я не рабіла глупства. А потым сказала збіраць рэчы і ісці жыць да яго: маўляў, каб я зразумела, як гэта, і вярнулася».

Многія не маглі зразумець такі раман.

«Казалі, што я ў яго сядзелка, што гэта ўсё проста для карцінкі, што я з ім толькі дзеля грошай. А потым я зацяжарыла, і мама супакоілася, прыняла сітуацыю. Цяпер у іх з Аляксеем нармальныя адносіны, але ўсё роўна ёсць нейкая недамоўленасць».

Анастасія нарадзіла ў адносінах з Аляксеем дачку Дар’ю і яшчэ аднаго сына — Яраслава. У 2014 годзе падчас запісу расійскага шоу «Няхай гавораць» Талай прапанаваў каханай стаць яго жонкай. Дайшлі да ЗАГСу яны толькі ў 2017 годзе, калі Анастасія была цяжарная другі раз. Вяселле было сціплым: распісаліся, а пасля пасядзелі ў кафэ разам з самымі блізкімі сябрамі.

Адносіны ў сям’і, па словах Анастасіі, складваліся не вельмі проста:

«На мой погляд, самае цяжкае ў сямейным жыцці — гэта саступаць адно аднаму. Мы з Аляксеем зусім розныя, як інь і ян. Я падтрымліваю і дапаўняю яго, ён — мяне. Без яго я ўжо не той чалавек. І яму трэба ў мяне павучыцца пэўнай мяккасці. Саступаць і прыслухоўвацца адно да аднаго вельмі важна. Канечне, як і ў любой сям'і, у нас бываюць канфлікты. Асабліва шмат іх здаралася падчас каранавіруса, калі мы суткамі сядзелі дома. Гэта было цяжка».

Вялікая сям'я Аляксея Талая

Чуткі пра тое, што адносіны ў сям’і разладзіліся, хадзілі не першы месяц.

У сацсетках Талай нядаўна рэпосціў мізагіннае відэа, прысвечанае таму, што жанчын нічога добрага не чакае пасля разводу, бо яны ўпусцілі сваё шчасце — а потым выдаліў.

У сваім тэлеграм-канале параалімпіец апублікаваў велізарны допіс з загалоўкам: «Бабы руйнуюць свае сем'і». У ім Талай заклікаў забараніць жанчынам доступ у сацыяльныя сеткі, бо «інстаграм — зброя масавага знішчэння, паразы (сем'яў, лёсаў дзяцей, мужчынскіх лёсаў)… Дурная жанчына гатовая дзеля лайкаў, праглядаў і каментароў (увагі да сябе), тварыць дзіч…».

Па меркаванні Аляксея, жанчынам прамылі мозг рознага кшталту псіхолагі і трэнеры асабістага росту: «Яркія карцінкі, створаныя блогеркамі — часцяком пустыя выявы ўяўнага шчасця «на Мальдывах», велізарныя букеты кветак, узятыя ў арэнду інстасамкамі дзеля багатай карцінкі ў арэндным гатэлі, прымушаюць жанчын, якія прагнуць усё большага і большага, задумацца, што ў іх жыцці чагосьці не хапае — сям'і (муж дрэнны чагосьці недадаў), выракаючы сваіх дзяцей на безбацькоўшчыну!».

Аляксей некалькі разоў за ноч публікаваў і выдаляў допіс з бясконцымі прэтэнзіямі да жанчын са свайго тэлеграм-канала. 

Знаёмыя Аляксея Талая пацвердзілі «Нашай Ніве», што ён развёўся з другой жонкай і цяжка перажывае разрыў.

Каментары40

  • Ну вот
    04.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бела-чырвона-белы
    04.07.2025
    Бог не Тимошка, видит немножко.
  • Вуйчыч
    04.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА12

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца15

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА12

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць