Кіно88

Па ўсёй краіне круцяць фільм пра Аляксея Талая. Квіткі прадаюць за 1 рубель, але ці ёсць гледачы?

Учора «Беларусьфільм» ладзіў па ўсёй краіне прэм'ерныя паказы фільма «Птушка Фенікс Аляксея Талая». Прапаганда выхвалялася поўнымі кіназаламі. Але ці шмат ахвотных паглядзець стужку сёння?

Здымалі стужку па замове Міністэрства культуры. Ад пачатку здымкаў да першага паказу прайшло каля 5 месяцаў. Для прэм’еры дату выбралі не выпадкова — 22 студзеня быў дзень нараджэння Аляксея Талая. Хронаметраж фільма склаў 26 хвілін.

Рэжысёр Уладзімір Луцкі заявіў: «Я доўга шукаў код, які б дапамог мне падысці да фільма. Аднойчы я выпадкова ўбачыў фразу, якая, як мне падалося, вельмі дакладна адлюстроўвае тое, пра што я хачу здымаць. Яна гучала прыкладна так: у Бога быў план, каб гісторыя майго жыцця стала надзеяй для іншых».

Адзін з гледачоў падзяліўся, як ён назваў, «залатой цытатай з фільма»: «Рукі, ногі… Галоўнае — хвост!» 

На відэа агенцтва «Мінск-Навіны» можна пабачыць, што ў зале на прэм’еры шэрагамі сядзяць дзеці ў аднолькавай форме і вайскоўцы.

У сталіцы фільм будзе ў пракаце тыдзень (да 29 студзеня). Для паказу абраны два кінатэатры — «Беларусь» і «Бярэсце». Кошт квіткоў смешны — 1 рубель.

Але нават танныя квіткі не выклікаюць ажыятажу. У «Беларусі» прадалі на сёння 14 квіткоў, у «Бярэсці» — нуль. У абласных гарадах сітуацыя аналагічная. У Брэсце паглядзець фільм пра Талая можна ўсяго за 70 капеек, але на сённяшні паказ пакуль не атрымалася прадаць ніводнага квітка ў маленькую залу на 25 месцаў. На выходныя пакуль таксама продажы нулявыя.

Пры гэтым, яшчэ ўчора мясцовыя СМІ з захапленнем пісалі пра прэм’еру: «Вялікая зала кінатэатра «Беларусь» была поўная гледачоў, якія жадалі ўбачыць гэтую натхняльную гісторыю».

У Гродне, здаецца, ужо пайшла разнарадка выкупаць квіткі. Бо пакуль у кінатэатры «Чырвоная зорка» прададзена нуль квіткоў, у кінатэатры «Усход» нехта выкупіў паўтара шэрагу.

Нагадаем: беларускага паралімпійца Аляксея Талая Украіна абвінавачвае ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі. Талай зняўся таксама ў расійскім фільме пра вайну.

Каментары8

  • Очевидно
    23.01.2025
    андропоф, так там же школьники и военные сидят - уроки прогуливают
  • Мх
    23.01.2025
    Я так разумею, гэта сучасная версія "Аповесці пра сапраўднага чалавека". А людзі малайцы, на прэм'еру не пайшлі нават ябацькі.
  • Ой
    23.01.2025
    После статьи этой заставят пойти, но пока во всех кинотеатрах либо ноль проданных либо пару шт. Даже залы специально где можно выделят под этот фильм самые маленькие и там ноль билетов проданных за такие копейки.

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць