28—30 жніўня ў сталіцы пройдзе Фестываль узбекскай дыні — культурна-гастранамічнае мерапрыемства, закліканае пазнаёміць з традыцыямі, нацыянальнай кухняй і сельскагаспадарчым патэнцыялам Узбекістана, піша БелТА.

Жыхарам і гасцям Мінска прадставяць розныя гатункі знакамітых узбекскіх дыняў, а таксама свежую і перапрацаваную пладова-агароднінную прадукцыю. Наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у дэгустацыях і пазнаёміцца з асаблівасцямі ўзбекскай гастранамічнай культуры.
Асобнае месца ў праграме зоймуць выступленні нацыянальных музычных і танцавальных калектываў, прэзентацыі традыцый і звычаяў узбекскага народа.
Месца правядзення пакуль не называецца, але гэта можа быць пляцоўка каля Палаца спорту, або Гандлёвы дом Узбекістана на праспекце Пераможцаў.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары