Грамадства88

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне

Дзмітрыя і Вольгу Капузаў асудзілі на 24 і 21 год пазбаўлення волі адпаведна. Таксама пару ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Дзмітрыя і Вольгу абвінавачвалі ў «тэрарызме» і «незаконных дзеяннях з боепрыпасамі», піша «Вясна».

36‑гадовых Дзмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Па затрыманні на дзяржтэлебачанні выйшаў прапагандысцкі ролік «Зачистка. Борьба с диверсантами и агентами спецслужб Украины в Беларуси», у якім абаіх абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны.

Тады агулам затрымалі групу з 12 асоб. Паводле версіі прапагандыстаў, пара працавала на спецслужбы Украіны. Сцвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі схованкі на тэрыторыі Беларусі

У прапагандысцкім відэа паказалі, як Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі сцягно. А пазней — як ён перасоўваецца на мыліцах. Брата Дзмітрыя адразу па затрыманні супрацоўнікі КДБ збівалі па галаве.

Сямейную пару абвінавачвалі ў «акце тэрарызму» (арт. 289 КК РБ) і паводле ч. 4 арт. 295 КК РБ (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Дзмітрыю прызначылі 24 гады, Вользе — 21 год калоніі. Таксама ім прызначылі вялізныя штрафы. Сутнасць абвінавачвання невядомая. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Летам 2025 года Дзмітрыя і Вольгу ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Каментары8

  • Зь іншага боку
    13.01.2026
    А ў сьпіс палітычных зьняволеных іх унесьлі?
  • Ну-ну
    13.01.2026
    Гэта так лукашонка «аддаляецца ад расеі», зараз яму з хвіліны на хвіліну дапаможа ў гэтым ляпідарны геній Трамп. І, вядома, «санкцыі скасаваць» (ён жа аддаляецца), гэта сьвятое.
  • Ёсік
    13.01.2026
    Тым украінцам, якія сюды заходзяць зьнявагі пісаць аб беларусах. Лукашэнка ды ягонае атачэньне даўно працуюць на расею, у тым годзе яму пуцін ланцуг павесіў на шыю, якім узнагароджваюць за вялікія заслугі перад расеяй. Кіраўнік незалежнай краіны працуе на расею? Нейкі чорны гумар, ці сьвет перакуліўся. Дапамога ўкраінцам каштуе амаль чвэрць стагоддзя зьняволеньня, дапамога забойцам - медалі, пашана (унутры табара), вялікія грошы. Што ж ты, лукашэнка, нарабіў? Табе тронкі ад рыдлёўкі не толькі ў дупу, але і ў тваё ненаеднае горла ўсунуць.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць