Надвор'е

Пры якіх умовах зімой дзіця лепш не адпраўляць у школу?

Пра тое, пры якіх умовах дзіця лепш пакінуць дома і не адпраўляць у школу, расказала БелТА загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo David Zalubowski

Паводле слоў эксперта, неспрыяльныя ўмовы надвор’я вызначаюцца на заканадаўчым узроўні. Мясцовыя органы ўлады могуць прыняць рашэнне аб абмежаванні або поўнай адмене навучальных заняткаў у школе.

«Што датычыцца агульных падыходаў, то, як правіла, заняткі адмяняюцца пры тэмпературы мінус 25 градусаў і хуткасці ветру ад 3 м/с. Улічваецца таксама тое, як дзіця дабіраецца да школы. Калі яму трэба пераадольваць вялікую адлегласць, то, безумоўна, лепш застацца дома», — дадала загадчыца цэнтра.

Сняжана Каўрыга нагадала, што ў першую чаргу менавіта бацькі нясуць адказнасць за сваіх дзяцей. Медык заклікала назіраць за станам дзіцяці ў канкрэтны дзень і вырашаць, ці гатовае яно да экстрэмальных умоў надвор’я.

«Трэба ўлічваць, ці ёсць у яго рэспіраторныя інфекцыі, вострыя або хранічныя захворванні, якія могуць абвастрыцца ў халодны перыяд года. Варта звяртаць увагу на стан сардэчна-сасудзістай і мочавыдзяляльнай сістэм. Калі ёсць пэўныя праблемы, дзіця абавязкова павінна застацца дома», — адзначыла яна.

Да выхаду на вуліцу неабходна грунтоўна рыхтавацца.

«Перш за ўсё гэта падрыхтоўка рацыёну. У холад арганізм чалавека траціць больш калорый, чым звычайна. Дзіця абавязкова павінна снедаць, а ў перыяд непагадзі перад наведваннем школьных заняткаў важна павялічыць каларыйнасць на 250—300 ккал.

Калі звычайна сняданак складаў, напрыклад, 25 % ад агульнай колькасці калорый, то яго можна павялічыць да 35 %. Ежа павінна быць з высокім утрыманнем вугляводаў і тлушчаў. Снедаць неабходна за 30—40 хвілін да выхаду», — падкрэсліла медык.

Самы адкрыты орган — скура. Эксперт нагадвае: яе трэба падрыхтаваць мінімум за паўтары гадзіны да выхаду на мароз. Крэмы павінны мець больш шчыльную кансістэнцыю, а каб яны добра ўбіраліся, патрэбны час.

Адзенне павінна быць шматслаёвае і ахоўнае, максімальна з натуральных матэрыялаў, а абутак — устойлівы, з рыфленай, нескользкай падэшвай і невялікім абцасам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць