Свет55

Зяленскі, Макрон і Стармер падпісалі дэкларацыю аб разгортванні ва Украіне замежнага кантынгенту

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер падпісалі дэкларацыю аб намерах разгарнуць у Украіне пасля заканчэння вайны шматнацыянальны вайсковы кантынгент. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы так званай «кааліцыі ахвотных».

Падчас падпісання дакумента. Скрыншот з відэа

Эмануэль Макрон паведаміў, што ўдзельнікі саміту дамовіліся пра механізмы кантролю за выкананнем рэжыму спынення агню, і падкрэсліў, што ключавую ролю ў гэтым будуць адыгрываць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Ён таксама адзначыў, што асноўнай сілай стрымлівання расійскай агрэсіі застануцца Узброеныя сілы Украіны. Паводле яго слоў, пасля спынення агню ўкраінская армія будзе налічваць каля 800 тысяч вайскоўцаў, а заходнія партнёры абавязаліся аказваць ёй падтрымку.

Макрон дадаў, што замежныя сілы з краін «кааліцыі ахвотных» плануецца размясціць на сушы, у паветры і на моры, каб забяспечыць выкананне дамоўленасцяў аб спыненні агню.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі заявіў, што дакументы, якія тычацца гарантый бяспекі для Украіны, ужо падрыхтаваныя і будуць падпісаныя ў найбліжэйшы час.

Раней паведамлялася, што ў выпадку спынення агню колькасць замежнага міратворчага кантынгенту ва Украіне можа скласці ад 15 да 20 тысяч чалавек, а некаторыя ўдзельнікі перамоў разлічваюць, што яна можа наблізіцца і да 30 тысяч.

Каментары5

  • Lech
    07.01.2026
    Валенты, таму что "асноўнай сілай стрымлівання расійскай агрэсіі застануцца Узброеныя сілы Украіны". Калі ўвесці іншаземныя войскі ў час вайны, гэта будзе расцэньвацца як удзел. Можа вам асабіста і было б добра, але навошта гэта Эўропе?
    Спадзяюся, што зараз Украіна здолее адрозніць сэнс дэкларацыі аб намерах ад пагаднення, узгодненнага парламентамі еўрапейскіх краін
  • усе тэрміны
    07.01.2026
    ўпіраюцца ў весну, можа март,
    да гэтага часу маскве трэба нешта вырашыць.
    Што трэба рабіць, каб захапіць левабярэжжа цягам двух-трох гадоў прыкладна вядома. Трэба павялічыць групоўку да двух мільёнаў чалавек. І расцалаваць у дупу кітайцаў, каб згадзіліся на нейкі ленд ліз.
    Для гэтага трэба мабілізоўваць 600 тыс чалавек штогод, да сканчэння вайны.
    Ці згаджацца на перамір'е.
  • Докку Умаров
    07.01.2026
    Lech, паміраць павінны толькі ўкраінцы. Зразумела.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць