Свет1818

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у эфіры тэлеканала TVP Info заявіў, што Польшча не будзе адпраўляць свае войскі ва Украіну. На пытанне, ці з'яўляецца гэтае рашэнне канчатковым, ён адказаў станоўча.

Дональд Туск. Фота: AP

«Так, але такога ціску ўвогуле няма», — адказаў Туск на пытанне, ці канчаткова прынята рашэнне не адпраўляць польскія войскі ва Украіну.

Дональд Туск пракаментаваў пры гэтым выказванне спецыяльнага прадстаўніка ЗША па справах Украіны Кіта Келага. Той на мінулым тыдні на амерыканскім тэлеканале Fox Business заявіў, што нібыта разглядаецца магчымасць размяшчэння еўрапейскіх войскаў на захад ад Дняпра, і ў гэтай аперацыі магла б удзельнічаць і Польшча.

Туск адзначыў, што ўсе еўрапейскія партнёры, уключаючы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, рашуча аспрэчылі гэтую інфармацыю. Ён падкрэсліў, што для яго гэта было абсалютна прынцыповае пытанне — польскія войскі не будуць накіраваныя ва Украіну.

Прэм’ер нагадаў, што Польшча не мае планаў адпраўляць вайскоўцаў ва Украіну. Замест гэтага яе роля — ахоўваць уласную і еўрапейскую мяжу з Расіяй і Беларуссю, а таксама забяспечваць лагістычную падтрымку, напрыклад, праз цэнтр у Жэшаве, праз які ідзе дапамога Украіне.

Ён таксама прызнаў, што былі асцярогі, нібыта такая пазіцыя Польшчы можа прывесці да яе аддалення ад прыняцця еўрапейскіх рашэнняў па Украіне, асабліва калі Францыя і Вялікабрытанія падтрымліваюць ідэю вайсковай прысутнасці, а Германія вагаецца. Аднак, як падкрэсліў Туск, гэтага не адбылося — ён застаецца ў пастаянным кантакце з лідарамі гэтых краін і нават мае зносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Раней заяву Кіта Келага пра нібыта ўдзел польскіх войскаў у магчымай вайсковай місіі ва Украіне абверглі кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш, а таксама міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Каментары18

  • Місіянер
    21.05.2025
    Ну дык будуць тады ў чарговы раз аднаўляць польскія гарады. Нічому гісторыя не навучыла.
  • Kiklt
    21.05.2025
    Тут сидящие на грантах хотят что бы Америка покинула НАТО. Интересно как быстро тогда росейка заберет себе прибалтов с сувалкским переходом?
  • Отец Засандалий
    21.05.2025
    Гиена Европы поджала хвост.

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША28

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць