Свет33

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг заявіў, што ў Вашынгтоне абмяркоўваюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне пасля заканчэння вайны. У эфіры тэлеканала Fox News ён удакладніў, што гаворка ідзе пра вайсковы кантынгент з Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Польшчы — краін, якія ўваходзяць у НАТА. Гэтыя сілы, якія называюць «сіламі стабільнасці», мяркуецца размясціць на захад ад Дняпра.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka, File

Акрамя таго, паводле Келага, абмяркоўваецца магчымасць стварэння міратворчай місіі для ўсходу Украіны. Удзел у ёй могуць узяць трэція краіны, і яе асноўная задача — маніторынг выканання рэжыму спынення агню.

Келаг таксама адзначыў, што пытанне далучэння Украіны да НАТА застаецца адкрытым, але на гэты момант такое сяброўства малаверагоднае. Магчыма, гэта адбудзецца ў будучыні, але не цяпер.

Асобная ўвага, паводле яго слоў, у перамовах надаецца сітуацыі вакол Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў, і вяртанню ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый.

Келаг падкрэсліў, што мірны працэс не будзе ідэальным, спатрэбяцца кампрамісы і саступкі. Але галоўнае — спыніць кровапраліцце, чаго, паводле яго слоў, і дамагаецца Дональд Трамп.

Ён дадаў, што гэта самы маштабны канфлікт у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны: агульныя страты з абодвух бакоў — забітымі і параненымі — ужо перавысілі 1,2 мільёна чалавек.

Каментары3

  • Лол
    13.05.2025
    На захад ад Дняпра, тобок прыкладна ў Кіеве ці Івана-Франкоўску… Каторы раз адзначаю, адзін толькі Полк Каліноўскага варты куды больш, чым шматтысячны замежны кантынгент, каторы будзе тусіць па-да Львовам. Украіне гэты кантынгент па вялікім рахунку ўвогуле непатрэбны. Адзінае ім рэальнае прымяненне, пасяліць іх у Барыспальскім аэрапорце, каб адтуль маглі лятаць самалёты…. Ах забыўся, Барыспальскі аэрапорт знаходзіцца на ўсход ад Дняпра, а гэта ўжо для кантынгента небяспечна…
  • Filipp
    13.05.2025
    А чаму не, у Японіі стаяць войскі ЗША, вось і прыйшоў час Украіны.
  • Австрияк
    13.05.2025
    Польша уже выступила с заявлением что с ними никто это не обсуждал и что никакие войска в Украину ни в каком виде они не отправят (даже п ли бы обсуждали)

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць