Канапацкая перажывае, што яе смелае выказванне пра адстаўку Лукашэнкі няправільна зразумелі
Учора двухразовая спарынг-партнёрка Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Ганна Канапацкая пад уплывам навін пра падзеі ў Венесуэле напісала пост у фэйсбуку, з якога можна было меркаваць, што яна раіць Лукашэнку, каб не паўтарыць лёс Нікаласа Мадура, узгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку. Прайшлі суткі, і Канапацкая напісала новы допіс, у якім шматслоўна тлумачыць, што, аказваецца, яна «пісала зусім не пра тое».

Па словах Ганны Канапацкай, інфармацыя, якая стала прадметам яе папярэдняй публікацыі, прарасла «з нефармальнай камунікацыі высокага ўзроўню». І пасля гэтай камунікацыі ёй нібыта стала зразумела, што
«амерыканская адміністрацыя гатовая разглядаць і абмяркоўваць з дзейнай уладай, у камфортным для яе часавым рэжыме, любыя транзітныя і пераходныя персаналіі і кандыдатуры, убудаваныя ў палітычныя працэсы ў Беларусі, за выключэннем збеглага літоўска-польскага шапіто, беларускай апазіцыяй у выгнанні, якая крыўляецца».
Гэта нібыта навеяла ёй аналогію з венесуэльскім кейсам, дзе нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада пасля выкрадання амерыканскімі ўладамі Нікаласа Мадура, як упэўненая Канапацкая, нібыта «тупа пралятае міма электаральных працэдур».
Што ж тычыцца беларуска-амерыканскіх адносін, то, у інтэрпрэтацыі двухразовай спарынг-партнёркі,
«нават права падбору і прэзентацыі ў тамтэйшай адміністрацыі рандомных намінантаў дадзена нашай дзейнай уладзе. Бо яна, хай і з нюансамі, міжнародна суб'ектная і ўнутрана легітымная. Пытанне толькі ў тым, ці скарыстаецца?»
Вось пра гэта яна нібыта сваім учарашнім пастом і нагадала. А зусім не тое, што ўсе падумалі.
Нагадаем, што ва ўчарашнім пасце, навеяным венесуэльскімі падзеямі, Ганна Канапацкая пісала:
«З чаго напрошваецца відавочная для нашых балоцістых ускраін выснова. Калі хтосьці ў разы мацнейшы і больш уплывовы за цябе кажа прамым тэкстам, што прызнае твой апошні вынік на выбарах як законны і легітымны, але толькі для таго, каб ты спакойна і без спеху падрыхтаваўся да адыходу, аднавіў механізмы не толькі кулуарнай, але і дзяржаўна-публічнай камунікацыі праз вяртанне афіцыйных дыпламатычных службаў, а таксама ўзгадніў з імі персаналію транзіцёра (-кі, -аў) — то рабі гэта. Паказвай усіх, хто ёсць у кейсе: з вусамі і без вусоў; у спадніцах і ў штанах; з практыкай дзяржкіравання і ў прыватным сектары. Можа і прыгледзіцца хто. Вось толькі з тымі, хто «нюхаў пораху», асцярожней — там да такіх не вельмі. Ну і варушыся, а не даводзь да рэцыдыву».
Канапацкая параіла Лукашэнку ўзгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку
Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся
Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка
Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая
«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»
Сітуацыя называецца «Мадура давыкабельваўся»
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары