Грамадства2929

Канапацкая параіла Лукашэнку ўзгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку

Спарынг-партнёрка на прэзідэнцкіх выбарах шакаваная аперацыяй ЗША ў Венесуэле.

Ганна Канапацкая. Фота з яе сацыяльных сетак

«Права моцнага вяртаецца, — напісала Ганна Канапацкая ў сябе ў фэйсбуку. — Хоць яно нікуды і не знікала, толькі на пэўны час прыкрылася рыззём сістэмы юрыдычных нормаў, створаных дзяржавамі (ды іншымі міжнароднымі суб'ектамі)».

«Учора гэты юрыдычны маскарад скончаны, — піша Канапацкая. — Амаль трыццаць пяць гадоў (з моманту зрынання і вывазу ў ЗША Нар'егі ў 1990 годзе) такога не было — і вось зноў. Маё меркаванне: ды яно і да лепшага! Lex fortissimum. І не трэба мець ніякіх ілюзій», — піша Канапацкая.

«У цяперашняй канфігурацыі свету інтарэс першасны, а права — толькі адзін з інструментаў яго абслугоўвання. І тыя, хто гэта зразумеў раней, сёння дзейнічаюць куды свабодней. З Мадурам усё атрымалася заканамерна і чакана. Не выратавалі ні шматмільярдныя кітайскія інвестыцыі ў нафтавы сектар, ні закупка сучаснага расійскага ўзбраення, ні высокапрафесійная асабістая ахова, якая складалася з кубінскіх спецназаўцаў», — адзначае Канапацкая.

Яна называе Беларусь «балоцістымі ўскраінамі».

«З чаго напрошваецца відавочная для нашых балоцістых ускраін выснова. Калі хтосьці ў разы мацнейшы і больш уплывовы за цябе кажа прамым тэкстам, што прызнае твой апошні вынік на выбарах як законны і легітымны, але толькі для таго, каб ты спакойна і без спеху падрыхтаваўся да адыходу, аднавіў механізмы не толькі кулуарнай, але і дзяржаўна-публічнай камунікацыі праз вяртанне афіцыйных дыпламатычных службаў, а таксама ўзгадніў з імі персаналію транзіцёра (-кі, -аў) — то рабі гэта. Паказвай усіх, хто ёсць у кейсе: з вусамі і без вусоў; у спадніцах і ў штанах; з практыкай дзяржкіравання і ў прыватным сектары. Можа і прыгледзіцца хто. Вось толькі з тымі, хто «нюхаў пораху», асцярожней — там да такіх не вельмі. Ну і варушыся, а не даводзь да рэцыдыву», — заклікае Ганна Канапацкая.

У 2020 годзе Канапацкая выконвала ролю спойлеркі Святланы Ціханоўскай. Мяркуючы з вынікаў галасавання на ўчастках, дзе камісіі вывесілі пратаколы і дазволілі назіраць за падлікам галасоў назіральнікам, Канапацкая набірала каля 0,3% галасоў. ЦВК напісаў ёй 1,7%. Вывелі яе на выбары і ў 2025 годзе.

Каментары29

  • ?
    04.01.2026
    Пытанне ў тым, хто куратар Ані з бані, то бок якая рэжымная групоўка яе вуснамі дае тлусты намёк Рыгорычу, якому ні праз крыкі "сыходзь", ні праз пасыл матам на МЗКЦ не дайшло, што ягоны час даўно ўжо скончыўся.
  • Вопрос
    04.01.2026
    Это эффектная заявка на непреодолимое желание открыть "Офис Канапацкой" в Смоленске, надо полагать???
  • Удакладненне
    04.01.2026
    Варта ўдакладніць: "Канапацкая выконвала ролю спойлеркі Святланы Ціханоўскай, тэхнічнага кандыдата, намінальна высунатага камандамі Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Валера Цапкалы. Выбары былі сфальсіфікаваныя Аляксандрам Лукашэнкам і падняволенымі настаўнікамі Беларусі - ніводнага кандыдата нельга лічыць пераможцам".

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал13

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года39

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю24

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал13

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць