Грамадства

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

16 снежня ў Страсбургу падчас пленарнага паседжання Еўрапарламента прайшла ўрачыстая цырымонія ўганаравання прэміяй імя Андрэя Сахарава. Узнагарода за свабоду думкі прысуджаная беларускаму палітвязню Анджэю Пачобуту і журналістцы з Грузіі Мзіі Амаглабелі, паведамляе БАЖ.

Яна Пачобут

Старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола на пачатку цырымоніі зазначыла, што еўрапейская дэмакратыя грунтуецца на свабодзе думкі і выказвання, «мы ведаем, наколькі каштоўныя гэтыя прынцыпы, і ніколі ад іх не адмовімся».

«Свабодныя і незалежныя медыя — ключавы элемент увасаблення гэтых каштоўнасцяў у жыццё. Менавіта таму так сімвалічна, што сёлетняя прэмія прысуджана двум журналістам, якія рызыкуюць усім, каб выкрываць пагрозы дэмакратыі ў сваіх краінах», — падкрэсліла яна.

«Дэмакратыю немагчыма заглушыць. І хоць сёння Анджэй і Мзія не могуць быць з намі, іх настойлівы заклік да дэмакратыі гучыць у гэтай залі і па ўсёй нашай Еўропе. Парламент выказвае салідарнасць з Анджэем і Мзіяй у іх барацьбе. Мы патрабуем іх неадкладнага вызвалення, як і вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных. Наша рашучасць будзе роўнай мужнасці тых, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі і тых, хто працягвае пакутаваць у зняволенні. Мы не спынім ціск, пакуль усе не стануць свабоднымі. Мы іх не забудзем. Мы ніколі не пакінем іх, пакуль эпоха дыктатараў не скончыцца. Пакуль Беларусь нарэшце не стане вольнай. Еўрапарламент бачыць, што адбываецца ў Беларусі і ў Грузіі. (…) Мы будзем і надалей гаварыць у абарону Анджэя, Мзіі і ўсіх тых, хто прагне свабоды», — заявіла Раберта Мецола.

Яна Пачобут у сваёй прамове нагадала, што «вось ужо амаль пяць гадоў мы жывём у маўчанні, нявызначанасці і без чалавека, якога любім».

«За кожным імем у справаздачах стаіць дом, гісторыя і людзі, якія чакаюць. Мой бацька — не толькі публічная асоба. Ён — муж, сын, сябар. І кожны з гэтых пяці гадоў мы не ведалі, як ён, ці ён у бяспецы. Але кожны дзень мы выбіраем надзею, бо надзея — адзінае, што ў нас не забралі. І мая сям’я не адна, — сказала дачка беларускага журналіста. — Ёсць шмат сем’яў, чые гісторыі адгукаюцца нашай. Сярод іх — гісторыя Міколы Статкевіча, які знік без усялякай інфармацыі, без кантакту, без адказаў. Яго сям’я кожную раніцу прачынаецца з тым жа страхам і той жа надзеяй, якія мы так добра ведаем. Я называю яго імя сёння не як палітычную заяву, а як напамін, што за кожным маўчаннем стаіць чалавечае жыццё і сям’я, якая мае права ведаць праўду. Калі мы вымаўляем гэтыя імёны ўголас, яны перастаюць быць статыстыкай. Яны зноў становяцца рэальнымі».

Яна Пачобут звярнулася таксама да другой лаўрэаткі Прэміі Сахарава гэтага года, Мзіі Амаглабелі: «Мзія, хоць ты і не можаш быць сёння тут, бо цяпер у зняволенні, твая мужнасць у гэтай залі. Твая годнасць, твая адданасць і твая сіла натхняюць. Твая гісторыя нагадвае нам, што барацьба за правы чалавека — універсальная.

L.S/Belta AFP & Z.T/Netgazeti

Яна не належыць адной краіне. Стоячы ў гэтай зале, я думаю пра сем’і ў розных краінах, якія жывуць у нявызначанасці або разлучаныя. Пра сем’і, што чакаюць навін, якія не прыходзяць. Пра сем’і, што спрабуюць утрымаць надзею, нават калі здаецца, што яна знікае. Мая ўласная сям’я змянілася назаўсёды. Адсутнасць майго бацькі — гэта тое, з чым мы навучыліся жыць, але не прынялі. (…) І хоць ён сёння не можа бачыць гэтую залю, я спадзяюся, што ён ведае: яго не забылі».

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года, абвінавацілі ў закліку да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. 8 лютага 2023 года журналіста прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён адбывае прысуд у калоніі № 1 у Наваполацку.

Грузінская журналістка і заснавальніца выдавецтва «Батумэлебі» Мзія Амаглабелі была арыштаваная 11 студзеня 2025 года падчас падаўлення ўрадам прадэмакратычных пратэстаў па непрапарцыйным абвінавачанням у нападзе на паліцэйскага пасля сваркі з начальнікам паліцыі ў Батумі. У працэсе судзебнага разбіральніцтва ёй перакваліфікавалі абвінавачанне.

У выніку журналістку прызналі вінаватай у супраціве, пагрозе або гвалце ў дачыненні прадстаўніка ўлады і асудзілі на два гады пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць