Вайна1818

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны

«Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Расіяй», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нібыта адзіны, каму не падабаецца прапанаваны Вашынгтонам план заканчэння вайны, у той час як ягонае атачэнне падтрымлівае гэты праект. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, піша «Украінская праўда».

«Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Расіяй. Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Украінай. Па сутнасці, за выключэннем самога прэзідэнта Зяленскага, яго людзям падабаецца праект пагаднення».

Паводле яго слоў, амерыканскі план складаецца «з чатырох або пяці пунктаў». Ён прызнаў, што працэс перамоў з’яўляецца складаным, бо дакумент прадугледжвае падзел тэрыторый.

Трамп таксама параўнаў дыпламатычныя намаганні са сваім бізнэс-досведам, адзначыўшы, што дамагчыся заканчэння вайны ва Украіне «ў тысячу разоў складаней», чым заключыць здзелку ў сферы нерухомасці.

Прэзідэнт ЗША ў панядзелак, 8 снежня, пахваліўся, што пры яго прэзідэнцтве Штаты не толькі не трацяць на падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі, але і зарабляюць на гэтым.

У Крамлі выказалі задавальненне апошнімі заявамі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, у прыватнасці, пра перавагу Расіі на полі бою ва Украіне, а таксама пра немагчымасць сяброўства Украіны ў НАТА.

Трамп раней заяўляў, што Расія нібыта пагадзілася на «мірны план», у той час як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нават не чытаў яго.

Каментары18

  • Лапідарыі ўсіх стран яднайцеся
    12.12.2025
    "Трамп раней заяўляў, што Расія нібыта пагадзілася на «мірны план»" То бок пагадзілася на план, які сам пуцін і падсунуў праз дмітрыева нашаму лапідарнаму генію. Браво!
  • Ну
    12.12.2025
    Žvir , не ведаю, каму цяжка. Для мяне гэта даволі адназначна: ён - дурань. Дурань і блазан. І нарцыс у дадатак. Гэта самыя мяккія вызначэнні для яго, каторыя можна тут напісаць.
  • Продолжение войны
    12.12.2025
    Ну,
    Уничтожит Украину ( ровно как и Россию) на годы и десятилетия вперёд.
    Единственный выход это ее немедленно прекратить.

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову17

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову17

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць