Каментары да артыкула

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны

  • Žvir
    12.12.2025
    Ciažka vyznać, ci to Tramp pad durnia kosić, ci jon duran sapraŭdy... Miaža zusim užo nia bačnaja... Heta na kolki treba nie pavažać aŭdytoryju, da jakoj pramaŭlaje !
  • Лапідарыі ўсіх стран яднайцеся
    12.12.2025
    "Трамп раней заяўляў, што Расія нібыта пагадзілася на «мірны план»" То бок пагадзілася на план, які сам пуцін і падсунуў праз дмітрыева нашаму лапідарнаму генію. Браво!
  • Ну
    12.12.2025
    Žvir , не ведаю, каму цяжка. Для мяне гэта даволі адназначна: ён - дурань. Дурань і блазан. І нарцыс у дадатак. Гэта самыя мяккія вызначэнні для яго, каторыя можна тут напісаць.
  • Продолжение войны
    12.12.2025
    Ну,
    Уничтожит Украину ( ровно как и Россию) на годы и десятилетия вперёд.
    Единственный выход это ее немедленно прекратить.
  • Андрусь
    12.12.2025
    Продолжение войны , Трамп якраз хоча, каб у выніку вайны можна было знішчыць Украіну і ўзнагародзіць расію за тое, што распачала гэтую вайну.
    А "немедленно прекратить" вайну можа толькі расія - проста вывеўшы свае войскі з тэрыторыі Украіны. Усё! Цягам аднаго дня можна вайну спыніць. Але расійцы гэт рабіць не хочуць.
  • Доку Умаров
    12.12.2025
    Як там Ерміла на фронце, колькі танкаў падбіў?
  • 1
    12.12.2025
    Разумею, што прасцей напісаць, што Трамп дурак, нарцыс, самазакаханы, што у расейцаў ёсць на яго кампрамат ці што там яшчэ. Складаней паглядзець праўдзе ў вочы і прызнаць, што стратэгічныя мэты ЗША ў гэтай вайне дасягнутыя. Украіна застаецца незалежнай, захоўвае свой ранейшы ўрад, становіцца настолькі антырасійскай дзяржавай, наколькі толькі можа быць. Яна захоўвае доступ да Чорнага мора і міжнароднага гандлю. Расія панесла вялікія чалавечыя, вайсковыя і эканамічныя страты, яе статус экспарцёра энергіі ў Еўразвяз страчаны як мінімум вельмі надоўга. НАТО зноў атрымала сэнс, пашырылася за кошт новых краін, неабходнасць выдаткаў Еўропы на абарону больш не ставіцца пад сумнеў.

    Ваяваць далей і губляць так шмат рэсурсаў за нейкія мала значныя паселішчы, па якіх пройдзе мяжа, мае зараз мала сэнсу. Самае позняе праз 10 гадоў Пуціна не будзе, і цалкам магчыма, што з наступным можна будзе дамовіцца прасцей. Чаму б не пачакаць? Грошы і тэхніка значна больш прыдадуцца для ўнутраных праблем ці барацьбы з уплывам Кітаю, замест таго каб безвынікова закапваць іх ва ўкраінскі чарназём.

    Гэта разумныя і рацыянальныя развагі, і я не думаю, што наступны прэзідэнт будзе бачыць гэта інакш. Гэта проста рацыянальная рэчаіснасць.
  • Андрусь
    12.12.2025
    1, вось не трэба тут пераказваць лукашысцка-маскоўскія наратывы пра мэты ЗША ў расійска-ўкраінскай вайне. ЗША гэтую вайну не пачыналі і нават не правакавалі. Віна за вайну ЦАЛКАМ на расіі. І нават не на пуціне асабіста, а на ўсёй краіне расіі, жыхары якой нават падчас вайны пераабралі пуціна прэзідэнтам (практычна ніхто не агучыў таго, што пуціна не абралі, што вынікі сфальсіфікавалі, як гэта рабілі ў Беларусі ў 2020-м).
    І мэты ў вайне былі толькі ў расіі. І тое, што Украіна захавала суверэнітэті тэрыторыю - гэта заслуга ТОЛЬКІ Украіны і ўкраінцаў. Ад Кіева расійцаў абкінулі старой савецкай артылерыяй і невялічкімі пераноснымі супрацьтанкавымі стрэльбамі "Джавелін", якія пыліліся на вайсковых складах досыць даўно. У пачатку ўварвання ані ЗША, ані іншыя саюзнікі не надалі Украіне вайсковай дапамогі. Толькі, калі пабачылі, што "Киев за три дня" ў расійцаў не атрымалася і Украіна выстаяла, то пачалі дапамагаць Хаймарсамі, Пэтрыатамі ды іншым. Праўда - на гадзіну па чайнай лыжцы, так, каб Украіна не атрымала стратэгічнай перавагі над расіяй.
    Нармальным вынікам не толькі для ЗША, але і для ўсяго цывілізаванага свету ў гэтай вайне быў бы поўны разгром расіі на полі бою, наданне паняволеным народам права на нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне, у тым ліку пад кіраўніцтвам урадаў у выгняннях і наступная фрагментацыя расіі.
    Больш-менш прымальным вынікам вайны былі б вывад расійскіх войскаў з сувярэннай тэрыторыі Украіны, выдача міжнароднаму трыбуналу расійскіх вайскоўцаў і цывільных, якія падазраюцца ў здзяйсненні ваенных злачынстваў падчас гэтай вайны, выплата расіяй рэпарацыяў Украіне за нанесеныя страты, у тым ліку непасрэдна родзічам ахвяраў, параненым, людзям, якія прайшлі катаванні ў расійскім палоне. Пакуль не будзе адказнасці расіі за гэтую вайну, яна будзе прыкладам любым агрэсіўных рэжымам, што такім чынам можна рэалізоўваць свае амбіцыі і заахвочваннем іншых войнаў. У тым ліку і вайны расіі супраць іншых краінаў у Еўропе.
    Адмова ад Славянска, Краматорска, Пакроўска, якія адыгрываюць важную ролю ў лагістычным забеспячэнні сітуацыі на лініі судакранання, фактычна і ёсць капітуляцыяй, да якой Украіну падштурхоўвае Трамп ды ягоныя прыспешнікі. Цалкам відавочна, што адміністрацыя Трампа дзейнічае ў цалкам прарасійскіх пазіцыях. І лішнім пацвярджэннем стала галасаванне за прапанаваную Украінай Чарнобыльскую рэзалюцыю, дзе ЗША прагаласавалі супраць у кампаніі з расіяй, Беларуссю, Нікарагуа ды іншымі сусветнымі таксічнымі рэжымамі.
  • 1
    12.12.2025
    Андрусь, гэта гучыць канечне ўсё добра і цудоўна. І часткова я згодзен з вамі, хоць і не магу пагадзіцца з тым, што Украіна мае суверэнітэт і тэрыторыі толькі дзякуючы сабе і украінцам, як вы напісалі. Безумоўна так было на пачатку вайны - але цяпер без старлінка, без хаймарса, без пэйтрыёт і самае галоўнае без заходніх фінансаў Украіне імгненна прыйшоў бы канец. Амаль увесь бюджэт дзяржавы сыходзіць зараз на абарону - і вам павінна быць зразумела, хто плаціць зараз заробкі і пенсіі насельніцтву і з чаго. Усё лічбы ёсць у вольным доступе - проста пацікаўцеся. Без Захаду і яго дапамогі ўжо даўно не было б ніякае Ўкраіны - і ніякая мужнасць і самаахвярнасць бы не дапамаглі. Яны, натуральна, неабходныя, але іх далёка недастаткова.

    Ці мог бы Захад зрабіць яшчэ больш, і нанесці Расеі стратэгічную паразу, як вам уяўляецца? Быць можа і мог бы, без аглядкі на страты, але гэта з разраду мараў. Вы проста бачыце нейкі ідэальны свет, дзе заходнія дэмакратыі будуць гатовыя любымі сродкамі аж да вайсковых ісці змагацца з краінай, што мае самыя вялікія запасы ядзернай зброі ў свеце. Але гэтага ніколі не будзе. Там толькі пасміхаюцца над чаканнямі тых, хто гучней за ўсіх патрабуе, але сам не мае ні грошай, ні зброі, ні часам нават дзяржавы.
  • Андрусь
    13.12.2025
    1, ну то варта падзяляць магчымасці ў тры разы меншай насельніцтвам і ў 33 разы меншай тэрыторыяй (а, адпаведна, прыроднымі рэсурсамі) Украіны ды імперыі-монстра Расіі, якая выкарыстоўвае рэсурсы і насельніцтва паняволеных народаў, ды тое, што роібіць адміністрацыя ЗША, як краіны - колішняга сусветнага лідара.
    Гэтая расія папросту наплявала на сусветны парадак, распачаўшы гэтую вайну. І гэта прэцэдэнт, якому няма роўных ані ў войнах у Афрыцы, ані ў Азіі. Ён паказвае, што краіны, якія маюць большыя магчымасці, могуць падпарадкоўваць сабе меншыя краіны проста таму, што ім так захацелася, прычым не гандлем ці палітычным уплывам, а ваеннай сілай. І цяпер усім стае зразумелым, што агрэсіўныя войны ў свеце застаюцца беспакаранымі. Заўтра Індыя задумае захапіць сабе Бангладэш ці Шры-Ланку, бо мае нашмат болей народу, тэрыторыі і ядравую зброю, Кітай далучыць не толькі Тайвань, але і, напрыклад, Непал, Манголію ды які-небудзь Кыргызстан. Усе цяпер разумеюць, што дзяржавы меншых народаў не абароненыя перад новымі імперыямі аніякім міжнародным правам.
    Да Трампа ЗША хаця б рабіла выгляд сусветнай дзяржавы-паліцэйскага, які стрымліваў драпежніцкія апетыты агрэсараў і дыктатараў. Трамп зрабіў са ЗША сусветнага блазна, які то Канаду хоча акупаваць, то Грэндандыю, то па пяць разоў на месяц абвяшчае, што назаўжды спыніў адну маленькую вайнушку між азіяцкімі краінамі.
    Старлінкі, Пэтрыяты ды іншае для Украіны зараз купляюць еўрапейскія краіны наўпрост у амерыканскіх вытворцаў. Ад ЗША засталіся толькі звесткі выведкі, якімі Трамп стала шантажуе Украіну.
    А якраз цяпер, падчас гэтай вайны, пакуль расія не аднавіла свае найбольш баяздольныя часткі, знішчаныя самімі ўкраінцамі ў кіеўскай аперацыі 2022 года, свет са ЗША ў галоўнай ролі мог бы рэальна пакараць гэтага агрэсара і паказаць усім іншым, што так, як расія, рабіць нельга і наступствы за такое для любога агрэсара будуць сур'ёзныя.
  • как-то так
    12.12.2025
    Трамп и Путин, переводят стрелки на Зеленского, делая его виновным в срыве капитуляционно-обогощающего договорняка Путина и Трампа.
    Путин волнуется, что не проскочит капитуляция Украины на его условиях, Трамп переживает, что сорвуться барыши для его семейства.
  • Не так
    12.12.2025
    как-то так, дзе вы ў гэтай дамове бачыце капітуляцыю? Украіна захоўвае войска, 80% тэрыторыі, незалежнасць, і ў дадатак атрымоўвае грашовую кампенсацыю.
  • Андрусь
    12.12.2025
    Не так, той варыянт, напісаны ў Крамлі, які Украіну прымушае падпісаць Трампаўская адміністрацыя, бо варыянт, перапрацаваны з удзелам Украіны і еўрапейскіх краінаў, не хоча падпісваць расія - гэта капітуляцыя, бо ўзнагароджвае расію за развязванне вайны тэрыторыямі, якія расія нават не здолела захапіць, але якія чыста дзеля свайго іміджа хоча атрымаць. Славянск, Краматорск і Пакроўск - гэта важныя лагістычныя цэнтры побач з меркаванай лініяй размежавання. Калі іх аддаць агрэсару, то наладзіць нармальную бяспеку на памежнай лініі будзе вельмі складана, таму што асноўныя шляхі кантралявацьме агрэсар. І тады адкрываецца вялізная кепскаабароненая плошча на ўсход і поўнач ад адміністрацынай мяжы Данецкай вобласці.
    Не так па-прарасійску пазіцыя Трампа выглядала, калі б ён змушваў Украіну аддаць расіі незахопленую рэшту Данецкай і Луганскай абласцей, а расію змушваў бы выйсці з акупаваных ёю частак Запарожскай і Херсонскай абласцей. Але Трамп толькі расію хоча ўзнагародзіць незахопленымі ёю тэрыторыямі. У тым выглядзе, у якім Трамп прасоўвае гэтую дамову - гэта цалкам відавочна ва ўгоду расіі і дзеля капітуляцыі Украіны, якая ўжо чатыры гады коштам неімаверных намаганняў і дзясяткаў тысячаў жыццяў украінцаў трымае тыя пазіцыі, якія Трамп прымушае без бою цяпер здаць.
  • Ззк
    13.12.2025
    Не так, ну так-то у Зеленского еще до 22 года была позиция Крым вернуть вклюяая силовым методом и он это не скрыал. А сейчас забрали еще больше территорий и пол страны в эмиграции.
  • .
    12.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Штейнбок
    12.12.2025
    Лучше уже не будет.
  • Gorliwy Litwin
    12.12.2025
    Гэта не Зяленскаму асабіста не падабаецца той шыльны "план", а Украіне як краіне, украінскаму народу і войску. І ўсім адказным еўрапейскім лідарам ён таксама не падабаецца.
  • Врёт и не моргнет
    12.12.2025
    Хоть бы раз прошелся по Путину, а не по Зеленскому.

    И хоть бы раз соврал в пользу Украины, нет, все время врёт в пользу России.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць