Усяго патроху33

Амерыканцы кінуліся набываць адну прыладу, каб менш сядзець у тэлефоне

На Захадзе нарабіў шуму дэвайс, які фактычна ператварае тэлефон у цагліну. Гаджэт пад назвай Brick (цэгла) дапамагае перамагчы залежнасць ад смартфонаў за 59 даляраў.

Скрыны з тыктоку: _brooklynroth

Каб скарыстацца Brick, трэба набыць невялічкі шэры гаджэт — адной прылады хопіць на некалькі смартфонаў. Потым пампуеце сабе аднайменны дадатак і выбіраеце, якія праграмы на тэлефоне вы хацелі б заблакаваць. Застаецца толькі прыкласці тэлефон да прылады.

Зноў скарыстацца забаненымі праграмамі вы зможаце, толькі калі паўторна паднесяце тэлефон да гаджэта. У гэтым і сэнс: вы можаце пакінуць гаджэт у іншым пакоі, у кватэры ці офісе. Тады, каб зайсці ў тыя самыя праграмы, вам давядзецца ісці або ехаць па гаджэт — прасцей будзе знайсці сабе справу ў рэальным свеце.

Brick прыдумалі яшчэ ў 2023 годзе, але завірусілася праграма ў апошнія месяцы. Каштуе ўсё гэта 59 даляраў. Цяпер пра Brick пішуць буйныя медыя накшталт The New York Times, а тыктокеры здымаюць ролікі, дзе расказваюць пра свой досвед карыстання прыладай:

@_brooklynroth goodnight!!!!! #brick #screentime #doomscroll @Brick ♬ The Subway - Chappell Roan

@catthecritic Going steady with @GetBrick ♬ original sound - Cat the Critic

@coralakey the dopamine rush I get from not scrolling is crazy @GetBrick #phoneaddiction #stopscrolling #screentime #techtools #honestreview ♬ original sound - Cora Lakey

Карыстальнікі кажуць, што дадатак дапамог ім быць лепшымі бацькамі і адчуваць сябе больш шчаслівымі — усё за кошт радзейшага карыстання смартфонам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ёсік
    23.11.2025
    Нічым ад ужываньня ге.аіну не адрозьніваецца. Спачатку ўсе лезуць у нейкія дадаткі, лічачы іх карыснымі, выкладаючы тамака сваё асабістае жыцьцё, а потым не ведаюць, як пазбавіцца. З цяжкім рэчывам таксама - спачатку праз наздру, потым праз медычную прыладу, каб пазнаць шырэй прыгажосьці жыцьця, а потым не ведаюць, як ад гэтага пазбавіцца.
  • 0_0
    23.11.2025
    А лепей усяго кнопкавы. Яго и выличаюць з памылкай да 100 метрау, чаго не скажаш пра Андрэйку)))))
  • втф
    23.11.2025
    60 баксаў за нфц тэг, яны там здурнелі зусім ці што...

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць