Свет33

Трамп і Сі сустрэліся ў Паўднёвай Карэі і рассталіся моўчкі. Трамп загадаў аднавіць ядзерныя выпрабаванні

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін правялі двухбаковую сустрэчу ў паўднёвакарэйскім горадзе Пусан — першую з пачатку другога тэрміну Трампа.

Фота: Mark Schiefelbein / AP

Сустрэча працягвалася гадзіну 40 хвілін, даўжэй, чым на яе адводзілася часу ў графіку прэзідэнта ЗША. Пасля яе ніякіх заяў ні той, ні другі лідар яшчэ не рабілі, паведамляе Бі-бі-сі.

Трамп ужо пакінуў Паўднёвую Карэю і ляціць назад у Вашынгтон. Сі далей возьме ўдзел у саміце АТЭС.

Трамп і следам за ім Сі прызямліліся ў Пусане менш чым за гадзіну да пачатку сустрэчы.

Вітаючы кітайскага лідара, Трамп перад камерамі сказаў, што чакае вельмі паспяховай сустрэчы. Сі, са свайго боку, заўважыў, што за дзевяць месяцаў прэзідэнцтва Трампа яны тры разы гаварылі па тэлефоне і абменьваліся лістамі.

«Для дзвюх вядучых эканомік свету нармальна час ад часу адчуваць трэнне», — дадаў кітайскі кіраўнік.

Пры гэтым Сі сказаў, што не раз казаў публічна, што ЗША і Кітай «павінны быць сябрамі і партнёрамі». «Гэта тое, чаму нас навучыла гісторыя і чаго патрабуе рэальнасць», — падкрэсліў ён.

Пасля гэтых рэмарак Сі і Трамп пайшлі на перамовы за зачыненымі дзвярыма. З амерыканскага боку на іх прысутнічаюць дзяржсакратар Марка Рубіа, гандлёвы прадстаўнік Джэймісан Грыр, міністр фінансаў Скот Бесент, міністр гандлю Говард Латнік, кіраўнік апарата Сюзі Уайлз і пасол ЗША ў Кітаі Дэвід Перд’ю.

У кітайскую дэлегацыю ўвайшлі міністр замежных спраў Ван І, яго намеснік Ма Чжаасюй, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Хэ Ліфэн, кіраўнік апарата Цай Ці, міністр камерцыі Ван Вэньтаа, старшыня Дзяржаўнага камітэта па развіцці і рэформах Чжэн Шаньцзе.

Галоўных пытанняў на перамовах было тры:

Тарыфы: Трамп выказваў гатоўнасць панізіць пошліны на імпарт з Кітая ў абмен на супрацоўніцтва ў барацьбе з экспартам кампанентаў наркотыку фентанілу.

Рэдказямельныя металы і чыпы для ШІ: такія кампаніі, як Nvidia, хочуць прадаваць у Кітай высокапрадукцыйныя чыпы. Аднак ЗША лічаць гэта пытаннем сваёй нацыянальнай бяспекі, паколькі гэтыя ж чыпы могуць быць звернуты Кітаем на ваенныя мэты. Кітай, са свайго боку, кантралюе большую частку сусветнай вытворчасці рэдказямельных металаў, якія шырока прымяняюцца ў самых розных высокатэхналагічных прадуктах.

TikTok: міністр фінансаў ЗША Скот Бесент на гэтым тыдні казаў, што канчатковае пагадненне аб продажы амерыканскага сегмента сеткі TikTok можа быць дасягнута на саміце Трампа і Сі. Аднак новай інфармацыі аб умовах гэтай здзелкі з таго часу не з’явілася.

Усё гэта адсунула іншыя праблемы ў двухбаковых адносінах, такія як кітайская падтрымка расійскай вайны супраць Украіны, на другі план.

Незадоўга да пачатку сустрэчы Трамп апублікаваў на сваім сайце Truth Social допіс аб «неадкладным» аднаўленні ядзерных выпрабаванняў ЗША, прама згадаўшы Кітай.

«Расія на другім месцы, а Кітай з вялікім адставаннем на трэцім, але на працягу пяці гадоў ён з намі зраўняецца», — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Каментары3

  • %
    30.10.2025
    Значыць ні пра што не дамовілісь па гэтых трох і астатніх пытаньнях
  • Лапідарная геніяльнасць
    30.10.2025
    %, гэта называецца "накат-адкат": выпендрыўся-паслалі.
  • .
    30.10.2025
    Или включил режим восторженного идиота, который нифига не понял, или снова обделался, и надо сделать хоршую мину. Но может быть и все сразу.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць