Спорт33

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня

Гэта гісторыя развіваецца ўвесь кастрычнік. Пару тыдняў таму галкіперм Зак Фукале і форвард Алекс Лімож выратавалі бяздомнае кацяня, пiша Sports.ru.

У клубе «Спортсу’’ расказалі дадатковыя падрабязнасці. Першую ноч кацяня правяло дома ў Ліможа. Ігрок паклапаціўся пра яго: купіў гадаванцу корм, але ён адмаўляўся есці і піць.

На наступны дзень Алекс прынёс кацяня на арэну. Сам Лімож патлумачыў, чаму не пакінуў яго ў сябе: «Мы з кацянём добра паладзілі. Ён вельмі мілы. Ведаю, што мая дзяўчына вельмі хацела б яго забраць, але тады я дакладна не змагу паехаць на выезд (усміхаецца)».

Лімож расказваў сайту хакейнага «Дынама»: «Увечары мы ішлі дадому, кацяня бегла праз дарогу. Зак Фукале выбег на праезную частку, спыніў паток машын, узяў яго на рукі і забраў адтуль.

Тады ўжо клуб часова пакінуў кацяня. «Дынама» гуляла на хатняй арэне і нават анансавала матч праз гэтую падзею. Хакеістам маленькі сябар спадабаўся: усе яго гладзілі і надавалі ўвагу.

І тут адгукнулася жонка Іллі Усава. У «Дынама» патлумачылі, што ў Эмы былі магчымасць і жаданне паклапаціцца пра гадаванца.

Жонка Усава адвезла кацяня ў ветклініку, дзе яго абследавалі. Там яе супакоілі — кацяня поўнасцю здаровае. Пра гэта Эма таксама расказала ў асабістых сацсетках і парадавалася: «Маленькі здаровы хлопчык».

Кацяню далі мянушку Леа. Тлумачэнне вельмі мілае: таму што ён падобны на маленькага льва.

Цяпер гадаванец цалкам абжыўся. На відэа, якое нам далі ў клубе, Леа актыўнічае і не дае сумаваць гаспадарам. Эма купіла яму розныя цацкі, але часам кацяня забаўляе сябе і сам.

Пасля кацяня гасцявала ва Усавых. Эма клапацілася пра яго і нават брала з сабой на сустрэчу ў кафэ з жонкамі хакеістаў Сэма Анаса і Ксаўе Уле. Потым ён застаўся ў сям'і Усавых ужо канчаткова. Пра гэту навіну Эма і Ілля таксама расказалі ў сацсетках і апублікавалі фота.

Кацяню далі мянушку Леа. Тлумачэнне вельмі мілае: таму што ён падобны на маленькага льва.

Цяпер гадаванец цалкам абжыўся. На відэа, якое нам далі ў клубе, Леа актыўнічае і не дае сумаваць гаспадарам. Эма купіла яму розныя цацкі, але часам кацяня забаўляе сябе і сам.

Каментары3

  • Чытач
    29.10.2025
    Рэдакцыя, вы адбельваеце рэжым.
  • Жвір
    29.10.2025
    Чытач, Зак Фукале і Лімож той - замежнікі, кот - беларус. Якім чынам тут адбельваньне рэжыму, патлумачце. :)
  • Ёсік
    29.10.2025
    Дык гулец ці йгрок?

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць