Вайна33

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу

Гэтыя аб’екты размешчаныя за 1000—1500 км ад лініі фронту.

Полымя над Навакуйбышаўскім нафтаперапрацоўчым заводам у Самары

У ноч на 19 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод. Паводле слоў губернатара вобласці Яўгена Сонцава, часткова пацярпела інфраструктура завода.

Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод — найбуйнейшы ў Расіі газахімічны комплекс. Магутнасць перапрацоўкі на прадпрыемстве складае 37,5 млрд м³ газу ў год.

А жыхары Навакуйбышаўска падзяліліся кадрамі вялікага слупа дыму, які ідзе ад «Навакуйбышаўскага нафтаперапрацоўчага завода», паведаміла ASTRA.

Кіраўніцтва вобласці пацвердзіла атаку БПЛА на рэгіён, але не ўдакладніла наступствы.

Мінабароны адсправаздачылася аб знішчэнні 45 беспілотнікаў над тэрыторыямі Расіі і Крымам: 12 збілі ў Самарскай вобласці, 11 — у Саратаўскай, па 5 — у Растоўскай і Варонежскай, па 2 — у Бранскай і Ліпецкай, па 1 — у Валгаградскай, Арэнбургскай, Разанскай, Цвярской і Тульскай абласцях, а таксама 3 — у Крыме.

Каментары3

  • Filipp
    19.10.2025
    ,Добрая планамерная праца
  • Вышэй за бога
    19.10.2025
    Гойда!
  • Развал рф
    19.10.2025
    Гары, пылай рф

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць