Вікторыю Лысюк унеслі ў спіс непажаданых артыстаў.

Артыстку абвінавачваюць у прапагандзе ЛГБТ і негатыўным ўплыве на моладзь, піша Mash.
Тур Вікторыі па гарадах пачынаецца 2 лістапада з канцэрта ў Маскве. Потым — Сібір, Урал, Санкт-Пецярбург, Казань, поўдзень Расіі і гэтак далей. Усяго 32 выступленні за два месяцы з перспектывай зарабіць ад 20 да 30 млн расійскіх рублёў за тур. І ўсё гэта можа сарвацца.
Паводле інфармацыі выдання, выканаўцу хіта «Пахрукай» унеслі ў так званы спіс непажаданых у РФ артыстаў — паперку, якая рэгулярна абнаўляецца і рассылаецца дзяржаўным установам і арганізацыям Расіі, што звязаныя з культурай. Прычына забароны — папярэдне, зафіксаваная прапаганда ЛГБТ у трэках і негатыўны ўплыў на моладзь. Наступства — забарона на з’яўленне артыста на гарадскіх фестывалях, канцэртах і буйных івэнтах.
Журналісты патэлефанавалі на пляцоўкі першых 10 гарадоў тура — пра забарону на Вікторыю там ніхто не чуў і пра адмену канцэртаў пакуль нават не думаюць. Пляцоўкі чакаюць распараджэння ад мясцовай адміністрацыі. Сама Мэйбі з гэтай нагоды нічога не кажа — прадзюсар, канцэртны дырэктар і менеджар не адказваюць на званкі.
Вікторыя Лысюк — беларуска. Яна нарадзілася ў Жабінцы ў 1995 годзе, чым ганарыцца. Была ўдзельніцай расійскага гурта «Фрэндзона». Некалькі месяцаў таму ў яе быў батл з Інстасамкай. «Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла», — зачытала Мэйбі Бэйбі беларускамоўны рэп. Моладзь масава здымала пад яго тыктокі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары