Свет1414

Залужны: Ніякіх выбараў падчас вайны быць не можа, не падыгрывайце ворагу

Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны, а цяпер пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны ў сваім тэлеграм-канале рашуча аспрэчыў чуткі, што ён нібыта хоча пайсці ў актыўную палітыку і зацікаўлены ў як найхутчэйшым правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, каб на іх перамагчы. 

Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Alberto Pezzali

Залужны адзначае, што яму вельмі крыўдна, калі ўкраінскія СМІ хутка распаўсюджваюць фэйкі ў краіне, якая ваюе. І звярнуў увагу, што гэта робіцца адначасова з расійскай прапагандай.

Ён выказвае шкадаванне, што медыя не тлумачаць грамадзянам Украіны, якой стратэгіі ім трэба прытрымлівацца, каб хоць бы атрымаць шанец на правядзенне ў краіне нейкіх выбараў. Замест гэтага яны, маўляў, расказваюць пра рэйтынгі, партыі, штабы і пра тое, каму варта ці не варта займацца палітыкай.

«Я не прызнаю ніякіх ідэй правядзення выбараў падчас вайны. Кожны, хто атрымлівае прапанову ад нібыта майго прозвішча далучыцца да любых працэсаў праз любую арганізацыю, павінен паведаміць пра гэта праваахоўным органам.

Я не ствараю ні штабоў, ні партый і прынцыпова не маю ніякіх сувязяў з якой-небудзь палітычнай сілай.

Пакуль у мяне ёсць магчымасць служыць дзяржаве — я буду гэта рабіць. Мая пазіцыя нязменная: пакуль ідзе вайна, выбары ва Украіне ў яе дзяржаўныя органы немагчымыя», — падкрэслівае Валерый Залужны.

На яго думку, вораг, не здолеўшы перамагчы ўкраінцаў на фронце, цяпер выкарыстоўвае любыя сродкі, каб пасеяць разлад у грамадстве і падрыхтаваць украінцаў да выбараў, але не ва ўкраінскія органы ўлады, а ў Дзяржаўную думу Расіі — краіны, якая іх забівае.

«І, дарэчы — іх аб'явяць у апошні раз менавіта ананімныя крыніцы. Потым — гэта будзе праўда», — піша Залужны.

Напрыканцы ён канстатуе — толькі аб’яднаная нацыя здольная вытрымаць, таму трэба трымаць шыхты.

Каментары14

  • Васіль
    08.10.2025
    Як хуценька ён стаў леваком.
  • Лол
    08.10.2025
    Калі Залужны заікнецца пра выбары, яго чакае лёс Арастовіча. Зяленскі не любіць канкурэнтаў. Але Залужнага выберуць, калі ён будзе кандыдатам.
  • У Зеленского есть Залужный
    08.10.2025
    Зато у Путина есть Медведев.
    Крутой чел, как сказал про него Трамп.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць