Вайна

Масіраваная атака дронаў і крылатых ракет па Украіне: ёсць пацярпелыя

Ноччу 28 верасня Расія нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па шэрагу ўкраінскіх гарадоў. Пад абстрэлам апынуліся Кіеў, Запарожжа, гарады Кіеўскай вобласці. Паводле паведамленняў украінскіх уладаў, у выніку атак ёсць пацярпелыя і значныя разбурэнні. 

У ноч з 27 на 28 верасня расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем беспілотнікаў і крылатых ракет.

На Запарожжы адна з ракет трапіла ў шматпавярховы жылы дом, дзе ўспыхнуў пажар. Паведамляецца пра трох пацярпелых. Таксама разбураны вытворчыя памяшканні аднаго з прадпрыемстваў. 

У Кіеве наступствы атак зафіксаваны ў пяці раёнах. У Саломенскім раёне абломкі беспілотніка пашкодзілі пяціпавярховы дом, частка будынка разбурана. У Голасееўскім раёне цалкам разбураны прыватны дом. У Дняпроўскім раёне траплянне адбылося ў дах шматпавярховіка.

У Кіеве паранены пяць чалавек.

Кіеўская вобласць таксама была пад атакай. У Белай Царкве загарэўся дах дзевяціпавярховага дома, пашкоджана шэсць аўтамабіляў. 

У Фастаўскім раёне пацярпелі пяць працаўнікоў хлебазавода. Быў пажар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць