Свет11

Літоўскія ўлады адмаўляюць, што баявы дрон, які ўпаў у Літве, запусцілі з Беларусі

Літоўскі Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі (НЦКК) абвергнуў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, што беспілотнік, які ў канцы ліпеня ўпаў у Літве, быў запушчаны з тэрыторыі Беларусі, паведамляе LRT.

Знойдзены на палігоне ў Янаўскім раёне дрон. Фота: фэйсбук міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене

Пра запуск дрона з Беларусі паведамляў партал Delfi, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, паводле слоў якіх гэта была спецыяльная аперацыя для праверкі баяздольнасці літоўскай сістэмы СПА і псіхалагічнага ціску.

Афіцыйна ні Міністэрства абароны, ні армія Літвы такую версію не пацвердзілі.

У канцы ліпеня літоўская паліцыя паведамляла: у Літву з Беларусі заляцеў невядомы дрон, які ўрэшце быў знойдзены на палігоне ў Янаўскім раёне. Ён меў прымацаваны выбуховы зарад вагой каля двух кілаграмаў.

Раней, 10 ліпеня, таксама быў зафіксаваны падобны інцыдэнт — у паветраную прастору Літвы з Беларусі заляцеў беспілотнік «Гербера». Паводле інфармацыі службаў, ён небяспекі не ўяўляў, але расследаванне гэтага інцыдэнту працягваецца дагэтуль.

У сваім каментары НЦКК заявіў, што наяўныя на сённяшні дзень вынікі расследавання дазваляюць трымацца першапачатковай версіі: дроны былі запушчаныя Расіяй у бок Украіны, а ў Літву трапілі выпадкова. Генпракуратура вядзе расследаванне разам з нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі, каб яно было максімальна аб’ектыўным і поўным.

НЦКК таксама адзначае, што распаўсюджванне неафіцыйных і ананімных інтэрпрэтацый у СМІ ўводзіць грамадства ў зман.

Каментары1

  • Ох
    16.09.2025
    Тююю, так это NKVC сказал. А президентура завтра скажет, что не может рисковать жизнями граждан. И новая премьерка согласится. Кто еще не понял - время срочно решать, с какой стороны забора остаетесь. Прям срочно.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць